Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016 (26-ы чэмпіянат Рэспублікі Беларусь па футболе ў Першай лізе) — другі па рангу дывізіён (пасля Вышэйшай лігі) па футболе сярод беларускіх каманд 2016-га года.

Першая ліга чэмпіянату Беларусі па футболе 2016
26-ы чэмпіянат Беларусі па футболе ў першай лізе
Падрабязнасці чэмпіянату
Час правядзення 16 красавіка5 лістапада
Колькасць удзельнікаў 14
      Гарады 11
      Стадыёны 14
Прызавыя месцы
Чэмпіён Гомель (3-і раз)
Другое месца Дняпро (Магілёў)
Трэцяе месца Гомельчыгунтранс
Статыстыка чэмпіянату
Наведвальнасць 91 000  (500 за гульню)
Згуляна матчаў 182
Забіта галоў 513  (2.82 за гульню)
Бамбардзір(ы) Сцяг Расіі Мурат Хотаў (Дняпро)  (19 мячоў)
← 2015
2017 →

Лідарства ў чэмпіянаце амаль адразу захапілі «Гомель» і магілёўскі «Дняпро», якія за некалькі тураў да фінішу забяспечылі сабе пуцёўкі ў Вышэйшую лігу. Барацьба ж за першае месца ішла да апошняга тура, у выніку пры роўнай колькасці ачкоў пераможцам турніру стаў «Гомель».

Склад удзельнікаў

правіць

Першапачаткова планаваўся ўдзел у турніры 16 каманд, як і ў 2015 годзе. Лепшыя каманды Першай лігі 2015 («Іслач», «Гарадзея» і «Крумкачы») перайшлі ў Вышэйшую лігу, з Вышэйшай лігі ў Першую выбыў «Гомель». Апошні клуб Першай лігі 2015 «Рэчыца-2014» выбыў з лігі, з Другой лігі права выступаць у Першай лізе 2016 атрымалі «Прамень», «Узда» і «Тарпеда».

У студзені 2016 года стала вядома аб спыненні існавання клуба «Бяроза-2010»[1]. Яго месца, пасля адмовы «Маладзечна-ДЮСШ-4»[2], было прапанавана «Ашмянам»[3].

У лютым 2016 года стала вядома, што ў Першай лізе 2016 можа не выступіць «Кобрын»[4]. Доўгі час пад пытаннем быў выступ «Узды». 5 красавіка 2016 года быў зацверджаны склад і каляндар лігі з 14 каманд («Кобрын» і «Узда» не прайшлі ліцэнзаванне)[5]. Тады ж была зацверджана схема ратацыі: у Вышэйшую лігу лігу наўпрост выходзяць дзве першыя каманды, а дзве апошнія каманды Вышэйшай лігі 2016 пераходзяць у Першую лігу; апошняя каманда Першай лігі 2016 пераходзіць у Другую лігу, а з Другой лігі 2016 у Першую пераходзіць тры каманды[6].

 Змены ў параўнанні з папярэднім сезонам

правіць

Клубы, якія папоўнілі Першую лігу

правіць

Клубы, якія пакінулі Першую лігу

правіць
  • «Іслач» (1-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Гарадзея» (2-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Крумкачы» (3-е месца ў Першай лізе 2015, выхад у Вышэйшую лігу)
  • «Рэчыца-2014» (16-е месца ў Першай лізе 2015, вылет у Другую лігу і расфарміраванне)
  • «Бяроза-2010» (11-е месца ў Першай лізе 2015, расфарміраванне)
  • «Кобрын» (15-е месца ў Першай лізе 2015, не прайшоў ліцэнзаванне)

Клубы-ўдзельнікі

правіць
Клуб Горад Месца ў сезоне 2015 Стадыён Умяшчальнасць
Ашмяны Ашмяны 25 у Другой лізе «ФАК 525
Баранавічы Баранавічы 13 «Лакаматыў» 3749
Гомель Гомель -14 у Вышэйшай лізе «Цэнтральны» 14307
Гомельчыгунтранс Гомель 08 «СДЮШАР-8
«Лакаматыў»
1500
Дняпро Магілёў 04 «Спартак» 7350
Зорка-БДУ Мінск 10 «РЦАП-БДУ 1600
Ліда Ліда 06 «Старт» 3000
Орша Орша 14 «ЦСК 2582
Прамень Мінск 21 у Другой лізе «Алімпійскі» 1500
Слонім Слонім 09 «Юнацтва» 2220
Смалявічы-СТІ Смалявічы 07 «Азёрны»
«Акцябрскі»
1600
400
Смаргонь Смаргонь 05 «Юнацтва» 3500
Тарпеда Мінск 23 у Другой лізе «Тарпеда» 5200
Хімік Светлагорск 12 «Папернік»
«Хімік»
2500
1500

Турнірная табліца

правіць
М Каманда Г В Н П Мячы ± А Заўвагі
1 Гомель 26 19 6 1 48  11 +37 63   Выхад у Вышэйшую лігу
2 Дняпро (Магілёў) 26 20 4 2 61  19 +42 631
3 Гомельчыгунтранс (Гомель) 26 12 8 6 33  24 +9 44
4 Прамень (Мінск) 26 12 6 8 38  28 +10 412
5 Смаргонь 26 10 8 8 40  39 +1 38
6 Ліда 26 11 5 10 26  33 −7 38
7 Орша 26 9 10 7 43  34 +9 37
8 Смалявічы-СТІ 26 9 7 10 38  29 +9 34
9 Тарпеда (Мінск) 26 9 6 11 35  36 −1 33
10 Зорка-БДУ (Мінск) 26 9 6 11 33  41 −8 33
11 Слонім 26 6 6 14 36  49 −13 24
12 Хімік (Светлагорск) 26 6 5 15 26  49 −23 23
13 Баранавічы 26 5 7 14 35  51 −16 22
14 Ашмяны 26 2 2 22 15  64 −49 72   Вылет у Другую лігу

Г — гульні, В — перамогі, Н — нічыі, П — паражэнні, Галы — забітыя і прапушчаныя галы, ± — розніца галоў, А — ачкі

  • 1 З «Дняпра» знята 1 ачко за сістэматычнае невыкананне рашэнняў Камітэта па статусу і пераходам ігракоў АБФФ.
  • 2 Вынік матчу 11-га тура «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
  • Пры роўнай колькасці ачкоў «Гомель» змешчана ў турнірнай табліцы вышэй за «Дняпро», «Смаргонь» вышэй за «Ліду» і «Тарпеда» вышэй за «Зорка-БДУ» дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.

Вынікі матчаў

правіць
Дома / На выездзе1 АШМ БАР ГОМ ГЧТ ДМГ БДУ ЛІД ОРШ ЛУЧ СЛО СМЛ СМГ ТМН ХСВ
Ашмяны 0:33 0:5 0:2 0:3 1:3 0:1 1:4 0:02 0:1 0:2 1:0 0:1 2:1
Баранавічы 1:0 0:6 0:0 0:2 1:2 0:1 0:1 0:1 7:2 0:0 3:3 2:1 5:0
Гомель 1:0 4:1 0:0 3:2 1:0 2:0 1:1 1:0 2:0 2:1 0:0 2:0 2:1
Гомельчыгунтранс 2:0 1:1 0:0 1:4 3:0 2:1 2:1 0:0 3:1 0:0 0:2 1:0 4:0
Дняпро Магілёў 5:4 2:0 0:1 4:0 4:0 2:2 4:0 1:0 2:1 4:2 4:0 0:0 1:1
Зорка-БДУ 3:1 4:0 1:1 2:1 0:2 2:0 0:3 3:2 0:3 1:0 1:1 0:1 2:3
Ліда 1:0 1:1 0:0 1:0 0:1 2:0 2:2 1:0 2:4 1:5 0:3 2:1 2:1
Орша 7:0 3:1 2:3 1:1 0:2 0:0 2:1 0:1 2:0 0:0 5:1 2:2 1:1
Прамень 5:2 2:0 2:1 0:31 1:2 0:0 0:1 5:1 0:0 1:0 2:1 3:1 2:0
Слонім 4:0 4:1 0:2 1:2 0:2 2:2 0:1 0:0 2:2 1:6 2:2 3:0 1:1
Смалявічы-СТІ 4:0 2:2 0:4 0:1 0:1 1:0 1:1 2:2 0:2 2:1 0:1 2:1 3:0
Смаргонь 0:0 4:2 0:2 2:2 2:3 4:4 1:0 3:0 2:2 2:1 1:0 1:2 3:1
Тарпеда 3:2 3:2 0:1 0:1 1:1 4:1 1:2 1:1 4:2 4:1 2:2 0:1 1:1
Хімік 2:1 2:2 0:1 3:1 0:3 0:2 2:0 0:2 2:3 2:1 0:3 2:0 0:1

Прыведзены вынікі ўсіх матчаў, згуляных на 15 снежня 2016
Крыніца: football.by
1 Каманда, якая гуляе на хатнім стадыёне, паказана ў левым слупку.
Колеры: сіні = перамога гаспадараў; жоўты = нічыя; чырвоны = перамога гасцей.

Заўвагі:

  • 1. Вынік матчу 10-га тура «Прамень»—«Гомельчыгунтранс» (3:1) ануляваны, «Промню» прысуджана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.
  • 2. Вынік матчу 11-га тура «Ашмяны»—«Прамень» (3:3) ануляваны, прысуджаны лік 0:0 без дадання ачкоў абодвум камандам.
  • 3. Вынік матчу 21-га тура «Ашмяны»—«Баранавічы» (1:1) ануляваны, «Ашмянам» прысуджана тэхнічнае паражэнне з лікам 0:3.

Статыстыка гульцоў

правіць

Бамбардзіры

правіць
Гулец Клуб Галы
1   Мурат Хотаў Дняпро 19
2   Аляксей Хадневіч Орша 16
3   Яўген Барсукоў Гомель 10
4   Фёдар Сапон Тарпеда 9
-   Дзмітрый Гомза Гомель 9
-   Аляксандр Ануфрыеў Смалявічы-СТІ 9
-   Сяргей Крот Смаргонь 9
-   Павел Расолька Прамень 9
9   Валерый Гарбачык Смалявічы-СТІ 8
-   Дзмітрый Федарцоў Баранавічы 8

Крыніца: Football.By

Зноскі

Спасылкі

правіць