Першая марка Рэспублікі Беларусь

Першая марка Рэспублікі Беларусьпаштовая марка з выявай старажытнага крыжа Еўфрасінні Полацкай, наміналам у 1 рубель. Марка выпушчана ў абарачэнне 20 сакавіка 1992 года[1].

АпісаннеПравіць

У цэнтры маркі, на чырвоным фоне, намаляваны крыж Еўфрасінні Полацкай, злева ад выявы крыжа надпіс «Крыж Ефрасiнii Полацкай. XII ст.». Над выявай крыжа на беларускім арнаменце, надпіс «1992». Пад выявай крыжа надпісы на беларускай мове «Беларусь» і лацінкай «Belarus'» і намінал «1.00».

У дзень выпуску маркі было выраблена спецгашэнне штэмпелем «Першы дзень» з фіксаванай датай і выпушчаны канверт першага дня.

СюжэтПравіць

Марка прысвечана старажытнаму мастацтву Беларусі. Крыж быў выраблены па благаславенні Еўфрасінні Полацкай майстрам Лазарам Богшам у 1161 годзе. Крыж быў згублены ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У філатэлііПравіць

Зноскі