Першы Венскі арбітраж

Першы Венскі арбітраж — арбітраж (фр.: arbitrage — вырашэнне спрэчак праз пасрэдніцтва) Германіі і Італіі ў тэрытарыяльнай спрэчцы паміж Чэхаславакіяй і Венгрыяй. Паклаў пачатак перагляду ўмоў Трыянонскага мірнага дагавора 1920 года.

Першы Венскі арбітраж
Дата падпісання 2 лістапада 1938
Месца падпісання
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дакументы падпісалі ў Вене 2 лістапада 1938 года міністры замежных спраў Германіі — І. Рыбентроп і Італіі — Г. Чыяна. Да гэтага неабходнасць тэрміновага ўрэгулявання чэхаславацка-венгерскага нацыянальна-тэрытарыяльнага канфлікту была прапісана ў Мюнхенскім пагадненні ад 30 верасня 1938 года.

У выніку, ад Чэхаславакіі былі аддзелены і перададзены Венгрыі паўднёвая частка Карпацкай Русі і раёны паўднёвай Славакіі, населеныя пераважна венграмі. Такім чынам Венгрыя вярнула частку тэрыторый, страчаных у выніку распаду Аўстра-Венгрыі пасля Першай сусветнай вайны. Агульная плошча перададзеных Венгрыі тэрыторый склала 12 400 км.кв., дзе пражывала звыш 1 млн чал. Дэлімітацыя чэхаславацка-венгерскай граніцы, якая прайшла ў лістападзе 1938 — сакавіку 1939 г., вызначыла толькі яе славацкі ўчастак, што дазволіла Венгрыі, пасля абвяшчэння незалежнасці Славакіі 14 сакавіка 1939 г. (дэ-факта распаду Чэхаславакіі), пачаць акупацыю астатняй часткі Карпацкай Русі.

Парыжская мірная канферэнцыя 1947 года абвясціла рашэнні Першага Венскага арбітражу юрыдычна несапраўднымі.[1]

Крыніцы

правіць