Першы пераходны перыяд (Егіпет)

(Пасля перасылкі з Першы пераходны перыяд)

Першы пераходны перыяд, ці Першая пераходная эпоха — смутны час ў гісторыі Старажытнага Егіпта паміж 23—21 стст. да н.э., час праўлення VII—XI дынастый.

Пасля смерці фараона Пепі II, які па паданнях панаваў 94 гады, пачаўся доўгі перыяд палітычнай раздробленасці і барацьбы за трон. Ён характарызаваўся эканамічным і культурным заняпадам, сацыяльнымі хваляваннямі, якія часам набывалі форму народных паўстанняў супраць намархаў.

Вялікім уплывам у гэты час карысталіся правіцелі Геліопаля, якія падпарадкавалі цэнтральны Егіпет і дэльту Ніла, а таксама правіцелі Фіваў у Верхнім Егіпце. У выніку войнаў перамог фіванскі правіцель Ментухатэп І, які ў сярэдзіне 21 ст. да н.э. зноў аб'яднаў краіну пад сваёй уладай.

ЛітаратураПравіць