Адкрыць галоўнае меню

Перыферыйная прылада (англ.: Peripheral device) — апаратура, якая дазваляе ўводзіць інфармацыю ў камп'ютар альбо выводзіць яе з яго[1].

Перыферыйныя прылады з'яўляюцца апцянальнымі і тэхнічна могуць быць адлучаны ад камп'ютара без страты яго працаздольнасці. Аднак пераважная большасць камп'ютараў выкарыстоўваецца разам з тымі ці іншымі перыферыйнымі прыладамі.

Вылучаюць тры асноўных тыпы перыферыйных прылад:

  • Прылады ўводу (англ.: input device), якія ўжываюцца для ўводу інфармацыі ў камп'ютар: мыш, клавіятура, сэнсарны экран, сканэр, вэб-камера ці прылада відэазахопу
  • Прылада вываду (англ.: output device), напырклад маніторы, прынтары
  • Прылады захоўвання, якія патрэбны для захоўваня інфармацыі, апрацаванай камп'ютарам: НЦМД, НГМД, стужкавыя і дыскавыя прылады, носьбіт "flash"

Часам перыферыйная прылада належыць да некалькіх тыпаў, напрыклад Прылада ўводу-вываду.

ПрыкладыПравіць

Звычайна перыферыйнай прыладай завуць дапаможнае абсталяванне, такое як камп'ютарная мыш альбо клавіятура, якія тым ці іншым спосабам далучаюцца да камп'ютара і працуюць сумесна з ім. Карткі пашырэння, нават відэакарткі[2], таксама належаць да перыферыі, яны далучаюцца па шынам ISA, PCI, PCI-X, PCI-express і іншым.

Аператыўная памяць (RAM, памяць з адвольным доступам) з'яўляецца памежным выпадкам. Негледзячы на тое, што яна часта далучаецца да персанальных камп'ютараў і сервераў у выглядзе асобных плат (з інтэрфейсам SDRAM, DDR, DDR2 і інш.), яна з'яўляецца абавязковым кампанентам, без якога камп'ютар не можа функцыянаваць.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі