Перыяд фарміравання
Перыяд фарміравання (англ.: Formative period) — стадыя развіцця археалагічных культур у дакалумбавую эпоху Паўночнай Амерыкі на працягу прыкладна I тысячагоддзя да н.э. — сярэдзіны I тысячагоддзя н.э.
Перыяд фарміравання Позні неаліт | ||||
---|---|---|---|---|
![]() | ||||
Геаграфічны рэгіён | Паўночная Амерыка | |||
Лакалізацыя | ЗША | |||
Датаванне | I тысячагоддзе да н.э. — 500 г. н.э. | |||
Носьбіты | індзейцы | |||
Тып гаспадаркі | земляробства, паляванне і збіральніцтва | |||
Пераемнасць | ||||
|
||||
![]() |
Вылучэнне перыяду фарміравання ў амерыканскай археалогіі з'яўляецца альтэрнатывай традыцыйнай перыядызацыі археалагічных культур, дзе пасля архаічнага перыяда вылучаецца лясны перыяд. Галоўны недахоп традыцыйнай перыядызацыі — тое, што яна заснавана на вопыце даследаванняў усходняй часткі ЗША і Канады, мала адпавядае патрэбам даследчыкаў археалагічных культур паўднёвага захаду і не звязана з вывучэннем археалагічных культур іншых краін Новага Свету.
У 1958 г. калектыў археолагаў, аўтараў кнігі «Метад і тэорыя ў амерыканскай археалогіі», прапанавалі новую перыядызацыю, дзе замест ляснога перыяда былі ўведзены вызначэнні перыяда фарміравання і класічнага перыяда. Згодна аўтарам, прыкметамі перыяда фарміравання з'яўляюцца:
- Сталыя паселішчы, якія звычайна ўзнікаюць з развіццём сельскай гаспадаркі
- Ганчарства і выраб керамікі
- Пачатак сацыяльнага распластавання грамадства
- Культурныя цэнтры, што ствараюць пэўныя традыцыі
У наш час вучонымі шырока ўжываюцца як традыцыйная, так і прапанаваная перыядызацыі.
Літаратура
правіць- Willey, G. Method and Theory in American Archaeology / Gordon Willey, Gordon Willey, R. Lee Lyman, Philip Phillips, Michael J. O'Brien. — The University of Alabama Press, 2001 ISBN 9780817391355