Адкрыць галоўнае меню

БіяграфіяПравіць

Пер Лёфлінг нарадзіўся 31 студзеня 1729 года.

З 1743 года ён вучыўся ва Упсальскім універсітэце. Яго настаўнікам быў выбітны шведскі вучоны Карл Ліней[4]. У 1750 годзе Пер Лёфлінг атрымаў ступень кандыдата медыцынскіх навук[6].

У 1751 годзе Пер Лёфлінг адправіўся ў Іспанію і стаў прафесарам у Мадрыдзе[5][6]. З 1751 па 1756 год ён браў удзел у экспедыцыі ў Іспаніі і ў Паўднёвай Амерыцы.

Пер Лёфлінг памёр у Венесуэле[4][6] 22 лютага 1756 года.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Пер Лёфлінг спецыялізаваўся на насенных раслінах[7].

Навуковыя працыПравіць

  • Iter Hispanicum, eller resa til Spanska Länderna uti Europa och America 1751—1756. 1758.

УшанаванніПравіць

Карл Ліней назваў у гонар Пера Лёфлінга род раслін Loeflingia з сямейства Гваздзіковыя (лац.: Caryophylláceae).

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Robert Zander; Fritz Encke, Günther Buchheim, Siegmund Seybold (Hrsg.): Handwörterbuch der Pflanzennamen. 13. Auflage. Ulmer Verlag, Stuttgart 1984, ISBN 3-8001-5042-5.(ням.) 

СпасылкіПравіць