Песенная паэзія — шырокі і неакрэслены музычны жанр, шырока распаўсюджаны ў еўрапейскіх краінах, такіх як Польшча і краіны Балтыі, асабліва ў Літве, для апісання песень, якія складаюцца з верша (часцей за ўсё балады) і музыкі, напісанай спецыяльна для гэтага тэксту. Кампазіцыі звычайна вылучаюцца пяшчотнай мелодыяй і бедным музычным суправаджэннем, часта ўключаюць гітару ці фартэпіяна. Звычайна выкарыстоўваюць аранжыраваныя паэтычныя творы ў суправаджэнні традыцыйных інструментаў бардаў: гітары, лютні, кельцкай арфы, цытры, скрыпкі або фартэпіяна. Жанр прадстаўлены многімі вядомымі дзеячамі культуры, дзейнасць якіх ім не абмяжоўваецца. Некаторыя выканаўцы гэта спевакі і аўтары песень; іншыя выкарыстоўваюць вядомыя, апублікаваныя вершы або супрацоўнічаюць з сучаснымі паэтамі. Прадстаўнікамі жанру песеннай паэзіі — часта людзі розных прафесій, звычайна, з невялікай музычнай адукацыяй або без яе, а таксама тэатральныя акцёры.

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць