Пескара (правінцыя)
правінцыя ў рэгіёне Абруца, Італія
Пескара (італ.: Provincia di Pescara) — правінцыя ў Італіі, у рэгіёне Абруцы.
Пескара | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
Краіна | Італія | ||||
Уваходзіць у | Абруцы | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Глава | Герына Тэста[d] | ||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | UTC+1 і UTC+2 | ||||
Код ISO 3166-2 | IT-PE | ||||
Тэлефонны код | 085 | ||||
Паштовыя індэксы | 65121–65129, 65010–65014, 65016–65017, 65019–65020, 65022–65024 і 65026–65029 | ||||
Код аўтам. нумароў | PE | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Правінцыя Пескара, найменшая з правінцый рэгіёна Абруцы, размешчана паміж усходнімі схіламі Апенінскіх гор і Адрыятычным морам. На паўднёвым усходзе яна мяжуе з правінцыяй К’еці, на захадзе — Л’Акуіла, на поўначы — Тэрама. Заходняя частка правінцыі пакрыта гарамі, на ўсходзе — пясчаныя марскія пляжы. Па тэрыторыі правінцыі працякаюць рэкі Атэра, Пескара, Орта, Цірына і Тава. У правінцыі размешчаны два штучныя вадаёмы: Алана і Пенэ. Абодва вадаёмы маюць ахоўны статус.
Сталіцай правінцыі з’яўляецца горад Пескара — індустрыяльны горад-порт і найбуйнейшы транспартны вузел рэгіёну, берагавая лінія якога працягнулася на 16 км.