Песня Лёду і Агню

«Песня Лёду і Агню» (англ.: A Song of Ice and Fire — серыя эпічных фэнтэзі-раманаў амерыканскага пісьменніка і сцэнарыста Джорджа Марціна. Марцін пачаў працу над серыяй у 1991 годзе. Спачатку была задумана як трылогія. На сёння павялічылася да пяці раманаў, яшчэ два запланаваныя. Аўтарам напісаны таксама аповесці-прыквэлы, падзеі якіх адбываюцца ў сусвеце дадзенай серыі. Адна з такіх аповесцяў («Кроў дракона») атрымала прэмію Х’юга[1]. Тры першыя раманы серыі атрымалі прамію «Локус» у 1997, 1999 і 2001 годзе адпаведна.

Песня Лёду і Агню
A Song of Ice and Fire

Аўтар Джордж Рэйманд Рычард Марцін
Жанр Фэнтэзі, раман
Мова арыгінала англійская
Серыя Песня Лёду і Агню
Выдавецтва Bantam Books[d], HarperCollins[d], Gigamesh[d], J'ai Lu[d], Gigamesh[d], Leya[d] і AST[d]
Выпуск 1996—цяперашні час

На красавік 2005 году агульны продаж кніг серыі склаў 60 мільёнаў экзэмпляраў[2], яны былі перакладзены на 45 моў[3]. Чацвёрты і пяты тамы дасягнулі першага месцы ў спісе бестсэлераў па версіі The New York Times.

Рост папулярнасці серыі правёў да таго, што тэлекампанія HBO набыла правы на экранізацыю і пачала стварэнне тэлевізійнай адаптацыі. Таксама існуюць папулярныя настольныя і ролявыя гульні, калекцыі мастацкіх прац, заснаваныя на кнігах. Французская кампанія-распрацоўшчык камп’ютарных гульняў Cyanide падпісалі дамову з Марцінам аб стварэнні серыі гульняў па матывах цыкла[4][5]. 29 верасня 2011 года адбыўся рэліз першай з іх — стратэгіі «Гульня тронаў: Пачатак», створанай па матывах серыі, а 15 сакавіка 2012 года выйшла гульня ў жанры RPG пад назвай «Гульня тронаў».

Сюжэт правіць

Падзеі серыі адбываюцца ў выдуманым сусвеце, які нагадвае еўрапейскае Высокае Сярэднявечча, у якім існуюе магія, а побач з людзьмі жывуць фантастычныя расы разумных істот. У сусвеце «Песні» зіма і лета доўжацца шмат год. Падзеі кнігі ахопліваюць некалькі год, якія выпадаюць на канец доўгага дзесяцігадовага лета, восень і пачатак цяжкай, нявызначана доўгай зімы.

Шэраг сюжэтных падзей звязаны з барацьбой за Жалезны Трон — трон усяго мацерыка Вестэраса. Пасля смерці ў першай кнізе караля Роберта Баратэана разгортваецца барацьба за ўладу паміж уплывовымі сем’ямі і іх прыхільнікамі — спачатку ў выглядзе палацавых інтрыг, потым у выглядзе грамадзянскай вайны. Некаторыя вобласці краіны адпадаюць, абвяшчаючы сваю незалежнасць.

Важная сюжэтная лінія, у цэнтры якой знаходзіцца юнак-бастард, звязана з падзеямі на краяняй поўначы Вестэраса, дзе гіганцкая сцяна абараняе паўднёвыя каралеўствы ад дзікіх земляў па той бок сцяны. Тут з канцом лета з’яўляюцца Іншыя — злосныя звышнатуральныя істоты, звязаныя з холадам і смерцю.

Частка гісторыі адбываецца за межамі Вестэраса — на ўсходнім кантыненце Эсас. Дэйенэрыс Таргарыен, апошняя прадстаўніца дынастыі Таргарыенаў, якія некалі кіравалі Вестэрасам, але былі звергнутыя і выгнаныя Робертам Баратэонам, спрабуе знайсці прыхільнікаў, каб вярнуць Жалезны Трон. Дэйнэрыс робіцца гаспадыняй трох адзіных у свеце драконаў.

Сусвет «Песні» правіць

Гісторыя сусвету правіць

Гісторыя выдуманага сусвету прыводзіцца ў дадатках пасля кожнага з пяці тамоў, у аповесцях і інтэрв’ю з самім аўтарам.

Паколькі падзеі сагі адбываюцца ў Сямі Каралеўствах Вестэраса, найболей падрабязна апісаны гістарычныя падзеі гэтай часткі свету. Вестэрас — вялізны кантынент са старажытнай гісторыяй у болей чым 12 тысячагоддзяў, дзе зіма і лета доўжацца шмат год. Першымі жыхарамі Вестэраса былі Дзеці Лесу, чыіх старых багоў усё яшчэ ўшаноўваюць на Поўначы, — маленькая раса, якая жыла ў гармоніі з прыродай і выкарыстоўвала моцную магію.

Першыя людзі правіць

Першыя людзі — цывілізацыя прымітыўных воінаў, якія выкарыстоўвалі бронзавую зброю і ездавых коней, — прыйшлі з-за мора, з усходняга кантыненту Эсас, праз такзваны натуральны пост (пазней знішчаны) і вялі некалькі войнаў супраць Дзяцей Лесу, якія скончыліся Пактам Вострава Твараў. Пакт сцвярджаў: Першыя Людзі атрымліваюць канторль над землямі, а Дзеці Лесу застаюцца ў лясах.

Умовы Пакту памакчэлі праз 4 тысячы год, калі з’явіліся Іншыя, загадкавай расы з далёкай Поўначы. Іншыя рухаліся з Поўначы на Подзень, выклікаючы смерць і разбурэнні, прыносячы ноч даўжынёй у цэлае пакаленне і зіму, якая доўжылася дзясяткі год.

Андалы і ройнары правіць

Прыкладна праз 2 тысячы год пасля Вайны Заходу Андалы з усходняга кантыненту перасеклі Вузкае мора. Андалы выкарыстоўвалі жалезную зброю, прыручалі баявых коней і прынеслі з сабою Веру Сямі. Яны высадзіліся ў даліне Арэн і праз некалькі стагоддзяў падпарадкавалі паўднёвыя каралеўствы. Тым не менш, яны не здолелі захапіць Поўнач дзякуючы натуральным перашкодам.

Праз нейкі час у Вестэрасе ўзнікла 6 магутных каралеўстваў: Паўночнае Каралеўства, Каралеўства Жалезных Астравоў, Каралеўства Даліны, Каралеўства Скал, Каралеўства Штармоў і Каралеўства Абшару. Сёмае Каралеўства Рачных земляў некалікі разоў захоплівалася суседзямі і аднойчы было знішчана. Маленькія пустынныя каралеўствы дальняга поўдня Вестэраса была раздроблены і аслаблены няспыннай барацьбой.

За тысячу год да падзей рамана з’явілася мноства ўцекачоў з раёна ракі Ройн, з усходняга кантынента. Уцекачы былі сагнаны са сваіх земляў пад напорам далёкай імперыі Валірыя, перасеклі Вузкае мора пад кіраўніцтвам каралевы-ваяркі Німерыі і высадзіліся на поўдні Вестэраса. Райнары аб’ядналіся ў мясцовым Лордам Морсам Мартэлам і захапілі паўвостраў Дорн, стварыўшы моцнае каралеўства.

Эегон-захопнік правіць

Праз пяць стагоддзяў імперыя Валірыя вырасла, дасягнула берагоў Вузкага мора і ўсталявала гандлёвыя сувязі з Вестэрасам, выкарыстоўваючы востраў Драконаў Камень як базу. Амаль праз стагоддзе Валірыя была знішчана жахлівай катастровай, вядомай як Рок Валірыі. Валірыйская сям’я, што кантралявала Драконаў Камень — Таргарыены — правяла наступнае стагоддзе, назапашчаючы сілы, а затым здзесніла імклівае ўварванне ў Вестэрас на чале з Эегонам Захопнікам. Нягледзячы на тое, што іх сілы былі маленькія, з імі былі апошнія тры драконы заходняга свету, і яны выкарысталі іх, каб захапіць кантынент.

Зноскі

  1. 1997 Hugo Awards Список номинантов и победителей Премии Хьюго за 1997 год
  2. Alter, Alexandra. ‘Game of Thrones’ Writer George R.R. Martin Posts ‘Winds of Winter’ Novel Excerpt (англ.). The New York Times (3 красавіка 2015). — «With the publicity boost from the HBO series, sales of the books have exploded, topping more than 60 million copies worldwide.»  Праверана 15 мая 2015.
  3. Flood, Alison. 'George RR Martin revolutionised how people think about fantasy' (англ.). The Guardian (10 красавіка 2014). Праверана 15 мая 2015.
  4. Джордж Мартин Videogame Rights Optioned Not a blog. Livejournal. 08.06.2009
  5. Cyanide Studios Sings 'A Song of Ice and Fire' Архівавана 17 мая 2009. Voodoo Extreme VE3D. 12.05.2009