Песня за песняй
«Песня за песняй» (англ.: Song to Song) — амерыканскі эксперыментальны меладраматычны фільм 2017 года, пастаўлены рэжысёрам Тэрэнсам Малікам па ўласным сцэнарыі. Галоўныя ролі ў фільме выканалі Раян Гослінг, Майкл Фасбендэр, Руні Мара, Наталі Портман і Кейт Бланшэт[7].
Песня за песняй | |
---|---|
англ.: Song to Song | |
Жанр | музычны фільм[d], драматычны фільм, рамантычны фільм і гомаэратызм у кіно[d] |
Рэжысёр | |
Сцэнарыст | |
У галоўных ролях |
|
Аператар | |
Працягласць | 129 хв. |
Краіна | |
Мова | англійская |
Год | 17 сакавіка 2017 і 25 мая 2017[1] |
IMDb | ID 2062700 |
Афіцыйны сайт |
Сюжэт
правіцьФільм апавядае пра два звязаныя любоўныя трыкутнікі. Гэта гісторыя пра сексуальную апантанасць і здраду на фоне музычнай сцэны ў Осціне, штат Тэхас.
На адной з шумных вечарынак ля басейна мілая і сімпатычная дзяўчына Фэй (Руні Мара) знаёміцца з маладым таленавітым музыкантам БіВі (Раян Гослінг). Між дзвюма рамантычнымі натурамі адразу ж успыхвае страсць, і іх стасункі пачынаюць імкліва развівацца. Але ў Фэй ёсць адзін маленькі, але сур’ёзны сакрэт — яна ўжо некаторы час перыядычна сустракаецца з багатым і ўплывовым музычным прадзюсарам Кукам (Майкл Фасбендэр), які да таго ж з’яўляецца добрым знаёмым БіВі. Дзяўчына пачынае кідацца між двух мужчын і ў выніку робіць свой няпросты выбар. Вось толькі гэта далёка не апошні выбар, што ёй трэба зрабіць. Неўзабаве ёй трэба будзе вырашаць, што для яе важней: кар’ера, аб якой яна нядаўна магла толькі марыць, ці каханне, якое пасялілася ў яе сэрцы.
Паралельна з гэтым Кук знаёміцца з прывабнай і амбітнай афіцыянткай Рондай (Наталі Портман), якая даволі хутка займае значнае месца ў ягоным жыцці. Лёсы ўсіх персанажаў мудрагеліста перасякаюцца між сабой, прымушаючы кожнага з герояў сур’ёзна задумацца над тым, што адбываецца, і ў пэўны момант свайго жыцця зрабіць няпросты выбар, які вызначыць іх будучыню.
Акцёрскі склад
правіць- Раян Гослінг — БіВі
- Майкл Фасбендэр — Кук
- Руні Мара — Фэй
- Наталі Портман — Ронда
- Кейт Бланшэт — Аманда
- Люке Лі — Люке
- Вэл Кілмер — Дуэйн
- Берэніс Марло — Зоўі
- Холі Хантэр — Міранда
- Том Старыдж — брат БіВі
- Осцін Амеліа — брат БіВі
- Лінда Эманд — Джудзі, маці БіВі
Узнагароды
правіцьПаводле рэсурса «Internet Movie Database» фільм быў адзначаны 8 намінацыямі на кінаўзнагароды[8].
Зноскі
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 6 студзеня 2017.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt2062700/ Праверана 18 мая 2016.
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/es/film830320.html Праверана 18 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё http://www.imdb.com/title/tt2062700/fullcredits Праверана 18 мая 2016.
- ↑ а б http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=196965.html Праверана 18 мая 2016.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
- ↑ Song to Song (2017) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 мая 2023.
- ↑ Song to Song (2017) — Awards (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 25 мая 2023.
Спасылкі
правіць- Песня за песняй на сайце «Internet Movie Database» (англ.)