Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт

Петраградскі ваенна-рэвалюцыйны камітэт (ВРК) — орган Петраградскага савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў, які быў створаны для аховы рэвалюцыі ад яе праціўнікаў 12 кастрычніка 1917 года.Фактычна падрыхтаваў і кіраваў Кастрычніцкай рэвалюцыяй.Першае пасяджэнне ВРК прайшло ў ноч з 18 на 19 кастрычніка.У яго склад уваходзілі бальшавікі, а таксама шэраг левых эсэраў і анархістаў.Камітэт меў аддзелы прыёму данясенняў,агітацыі,ўзбраення,аўтамабільны,забеспячэння і харчавання;даведачны стол і аддзел ўнутранай і знешняй сувязі;Бюро.На чале Бюро ВРК і самога ВРК стаяў эсер Павел Яўгенавіч Лазімір, але часцяком рашэнні прымаліся бальшавікамі.

ВКР падчас Кастрычніцкай рэвалюцыі правіць

21 кастрычніка сход прадстаўнікоў палкавых камітэтаў Петраградскага гарнізона прызнала Петрасавет адзінай уладай у горадзе, пасля чаго ВРК пачаў замяняць у вайсковых частках камісараў Часовага ўрада сваімі.Днём 22 кастрычніка ВРК падпарадкаваў сабе гарнізон Петраграда.[1]

У ноч з 24 на 25 кастрычніка працоўныя дружыны, рэвалюцыйныя салдаты і матросы, пад кіраўніцтвам ВРК, сталі захопліваць стратэгічна важныя кропкі Петраграда.Раніцай 25 кастрычніка ВРК выдаў зварот «Да грамадзянаў Расеі»[2], дзе гаварылася аб звяржэнні Часовага ўрада.Раніцай 26 кастрычніка Камітэт перадаў вышэйшую ўладу Другому Усерасійскаму з'езду Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў.

Садзейнічанне ВРК ўсталяванню савецкай улады правіць

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі савецкая ўлада сутыкнулася з усеагульным байкотам старых дзяржслужачых.

ВРК садзейнічаў усталяванню Савецкай улады i ўмацаванню яе ў краіне, і перш за ўсё ў Маскве. 29 кастрычніка УЦВК Саветаў вылучыў 13 прадстаўнікоў у склад ВРК, што пацвярджала яго ўсерасійскае значэнне. Камісары і эмісары ВРК (каля 1 тыс. чалавек), агітатары ВРК (некалькі сотняў чалавек), пасланыя ў кастрычніку - снежні 1917 на месцы, стваралі мясцовыя ВРК, тлумачылі дэкрэты Савецкага ўрада і пастановы ВРК, змагаліся за дэмакратызацыю арміі.[3]

Спыненне дзейнасці ВРК правіць

Па меры арганізацыі апарата наркаматаў і УЦВК ВРК скарачаў свае функцыі. 25 лістапада (8 снежня) 1917 Ленін на пасяджэнні СНК ўнёс прапанову «аб разгрузцы Ваенна-рэвалюцыйнага камітэта». 5 снежня 1917 года ВРК апублікавана паведамленне аб выкананні задач і спыненні сваёй дзейнасці, аб перадачы камісараў, апарата аддзелаў у вядзенне адпаведных наркаматаў і аддзелаў УЦВК, Петраградскі i раённым Саветам.[3]

Крыніцы правіць