Петраніла Арагонская
Петраніла Арагонская (29 чэрвеня 1136 — 15 кастрычніка 1173) — каралева Арагона з 1157 па 1164 гады, дачка арагонскага караля Раміра II і яго жонкі Агнэсы Аквітанскай. Адраклася ад усіх тытулаў на карысць свайго сына Альфонса ў 1164 годзе.
Петраніла Арагонская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Раміра II Манах | ||||||
Пераемнік | Альфонса II Цнатлівы | ||||||
Нараджэнне |
29 чэрвеня 1137 |
||||||
Смерць |
15 кастрычніка 1173 (36 гадоў) ці 17 кастрычніка 1174[1] (37 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Дынастыя Хіменес і Арагонская дынастыя[d] | ||||||
Бацька | Раміра II Манах | ||||||
Маці | Агнеса Аквітанская[d] | ||||||
Муж | Рамон Берэнгер IV[d][2] | ||||||
Дзеці | Дульса Арагонская[d], Альфонса II Цнатлівы, Peter of Barcelona[d], Sancho, Count of Provence[d][3] і Ramon Berenguer III, Count of Provence[d][3] | ||||||
Веравызнанне | хрысціянства | ||||||
Дзейнасць | кіраўнік | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
Альфонса I Ваяўнік памёр 7 верасня 1134, не пакінуўшы спадчынніка, пасля паражэння ад Альмаравідаў у бітве пад Фрагай. Хоць па завяшчанні каралеўства павінны былі атрымаць у спадчыну ваенна-рэлігійныя ордэны іаанітаў і тампліераў, яго брат Раміра, біскуп Барбастра, быў абраны дваранамі каралём Арагона.
Раміра II па мянушцы Манах ажаніўся ў 1135 з Агнэсай дэ Пуату. Ад гэтага шлюбу 26 чэрвеня 1136 нарадзілася дачка Петраніла. Спачатку Раміра II жадаў выдаць яе замуж за Санча, спадчынніка караля Кастыліі, і заключыў з ім дагавор. Паводле Гэтага дагавора Раміра захоўваў сюзерэнітэт над каралеўствам Сарагоса, у той час як Альфонса VII Кастыльскі ўступаў у кіраванне Арагонам. Мэтай Альфонса было аб'яднанне Леона, Кастыліі і Арагона.
Аднак гэты альянс сустрэў супраціўленне арагонскай знаці і караля Навары Гарсіі IV.
Праз год, 11 жніўня 1137, Раміра II і Рамон Берэнгер IV, граф Барселоны падпісалі шлюбнае пагадненне, паводле якога прынцэса Петраніла станавілася нявестай графа. Раміра II сышоў у манастыр, захаваўшы за сабой, аднак, тытул караля. Яго жонка Агнэса вярнулася ў Аквітанію.
Петраніла адправілася ў Барселону. Яе вяселле з Раймондам-Берэнгарам адбылося ў жніўні 1150, як толькі ёй споўнілася 14 гадоў.
Пасля смерці мужа ў 1162 Петраніла заставалася на троне два гады. Яна адраклася ад усіх сваіх тытулаў на карысць сына ў ліпені 1164 года. Яна больш не выходзіла замуж і вяла простае сціплае жыццё.
Петраніла Арагонская памерла 15 кастрычніка 1173 года і была пахавана ў кафедральным саборы Барселоны.
Шлюб і дзеціПравіць
Адзіным мужам Петранілы быў Рамон Берэнгер IV (граф Барселоны), які быў старэйшы за яе на 20 гадоў. Вяселле прайшло ў жніўні 1150 у Лерыдзе.
Ад гэтага шлюбу нарадзіліся:
- Педра (4 мая 1152 — да 1158)
- Альфонса II (1/25 сакавіка 1157 — 25 красавіка 1195), граф Барселоны, Жэроны і Асоны (Альфонса I) з 1162, кароль Арагона з 1154, граф Праванса (Альфонса I) з 1166—1173
- Раймунд Берэнгер (Педра) (каля 1158 — 5 красавіка 1181), граф Сердані (Педра I) 1162—1168, граф Праванса (Раймунд Берэнгер III) з 1173
- Дульса (каля 1160 — 1 верасня 1198); муж: з каля 1175 Саншу I Засяляльнік (11 лістапада 1154 — 26 сакавіка 1212), кароль Партугаліі з 1185
- Санча (каля 1161—1226), граф Сердані з 1168, граф Праванса 1181—1185, граф Русільёна з 1185
Зноскі
- ↑ Find a Grave — 1995. Праверана 29 жніўня 2019.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
- ↑ 3,0 3,1 Lundy D. R. The Peerage
ЛітаратураПравіць
- Альтамира-и-Кревеа Рафаэль. История Средневековой Испании / Перевод с испанского Е. А. Вадковской и О. М. Гармсен. — СПб.: «Евразия», 2003. — 608 с. — 1 500 экз. — ISBN 5-8071-0128-6.
- Арагон. Рэканкіста. Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 10 студзеня 2013.
- ARAGON (англ.) . Foundation for Medieval Genealogy. Праверана 10 студзеня 2013.