Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей

Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музеймузей Петрыкава, створаны 1 студзеня 2007 года згодна з рашэннем Петрыкаўскага райвыканкама 27.12.2006 г. № 1112. Адкрыты для наведвання з сакавіка 2008 года. Размяшчаецца ў двухпавярховым цагляным будынку агульнай плошчай 157 м². Плошча экспазіцыйных залаў — 58,2 м²., выставачных залаў — 37,4 м².

Петрыкаўскі раённы краязнаўчы музей
Профіль гістарычны
Заснаваны 1 студзеня 2007
Месцазнаходжанне 247912, Гомельская вобласць, г. Петрыкаў, вул. Гагарына, 15
Агульная плошча 157
Выставачная плошча 95,6
Дырэктар Трухановіч Галіна Уладзіміраўна
petrikov.museum.by/be

З 1 кастрычніка 2014 года ў музеі створаны філіял — дом-музей Дзеда Талаша. Філіял размяшчаецца ў сядзібе славутага беларускага партызана Васіля Ісаакавіча Талаша (дзеда Талаша) у 9 кіламетрах ад Петрыкава ў в. Навасёлкі. Эскспазіцыя філіяла прысвечана нацыянальнаму герою дзеду Талашу і партызанскаму руху на Беларусі.

Спасылкі

правіць