Петыпа
пералік значэнняў у Вікіпедыі
Петыпа́ (фр.: Petipa) — руская артыстычная дынастыя французскага паходжання. Яе прадстаўнікі:
- Жан-Антуан Петыпа (1787—1855) — французскі танцоўшчык і балетмайстар, бацька Люсьена і Марыуса Петыпа, выкладчык танцаў у Санкт-Пецярбургскім тэатральным вучылішчы
- Люсьен Петыпа (1815—1898) — артыст балета, выбітны танцоўшчык, саліст парыжскай Оперы ў 1839—1862 гадах.
- Марыус Петыпа (1818—1910) — артыст балета і педагог, выдатны балетмайстар XIX стагоддзя, кіраўнік пецярбургскай балетнай трупы ў 1869—1903 гадах, стваральнік класічнага балетнага рэпертуару.
- Марыус Марыусавіч Петыпа (1850—1919) — акцёр і рэжысёр драматычнага тэатра, сын М. І. Петыпа і Тэрэзы Бурдэн, бацька акцёра Н. М. Радзіна.
- Лідзія Пятроўна Петыпа (народж. Яўстаф’ева, пам. 1914/1915) — драматычная актрыса, жонка М. М. Петыпа.
- Марыя Сяргееўна Петыпа (народж. Суроўшчыкава, 1836—1882) — артыстка балета, салістка Імператарскіх тэатраў, прыма-балерына парыжскай Оперы ў 1861—1862; першая жонка М. І. Петыпа (з 1854 па 1869).
- Марыя Марыусаўна Петыпа (1857—1930) — артыстка балета, салістка Імператарскіх тэатраў, першая выканаўца партыі феі Сірэні ў балеце «Спячая прыгажуня»; дачка М. І. Петыпа і М. С. Суроўшчыкавай.
- Надзея Марыусаўна Петыпа (1874—1945) — артыстка балета Марыінскага тэатра, дачка М. І. Петыпа і яго другой жонкі, балерыны Л. Л. Савіцкай, унучка выдатнага рускага трагіка Л. Л. Леанідава.
Спіс значэнняў слова або словазлучэння са спасылкамі на адпаведныя артыкулы. Калі вы трапілі сюды з іншага артыкула Вікіпедыі, можаце вярнуцца і ўдакладніць спасылку, каб яна вяла да пэўнага артыкула. |