Петэр Ваагэ
Петэр Ваагэ (нарв.: Peter Waage, 29 чэрвеня 1833, Флекефіёрд — 13 студзеня 1900, Крысціянія) — нарвежскі фізікахімік і мінеролаг.
Петэр Ваагэ | |
---|---|
нарв.: Peter Waage | |
![]() Петэр Ваагэ (справа) разам з Ката Гульдбергам | |
Дата нараджэння | 29 чэрвеня 1833[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 студзеня 1900[1] (66 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | хімік, геолаг, прафесар, фізік |
Навуковая сфера | фізічная хімія |
Месца працы | |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Атрымаў адукацыю ў Францыі і ў Германіі, а таксама ва ўніверсітэце Крысціяніі (1854—1858), дзе пазней працаваў — спачатку, з 1861, загадчыкам хімічнай лабараторыі, а затым і прафесарам. Асноўныя працы Ваагэ — па хімічнай кінетыцы і тэрмадынаміцы; ён напісаў кіраўніцтва па агульнай і аналітычнай хіміі. У 1864—1867 сумесна з Като Максіміліянам Гульдбергам устанавіў закон дзеючых мас, які стаў адным з самых галоўных палажэнняў тэорыі хімічнай раўнавагі.
СачыненніПравіць
- Études sur les affinités chimiques, Christiania, 1867 (сумесна К. М. Гульдбергам).
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Peter Waage // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Bibliothèque nationale de France Peter Waage // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Вааге Петер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.