Петэр Тэктгрэн
Петэр Тэктгрэн (шведск.: Peter Tägtgren, нар. 3 чэрвеня 1970) — шведскі музыкант, кампазітар, мультыінструменталіст, прадзюсар, рэжысёр кліпаў, лідар дэз-метал гурта Hypocrisy і адзіны ўдзельнік one-man-project'a Pain. Акрамя гэтага Тэктгрэн стварыў блэк-металічны праект The Abyss, удзельнічаў у супергуртах War (блэк-металічны праект, які ўключае музыкантаў з Abruptum і Dark Funeral) і Lock Up (грайндкор). Тэктгрэн валодае ўласнай гуказапісвальнай студыяй The Abyss і з'яўляецца вядомым музычным прадзюсарам. У яго студыі запісваліся многія металічныя групы, уключаючы Dimmu Borgir, Therion, Children of Bodom, Immortal і Dark Funeral.
Peter Tägtgren | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 3 чэрвеня 1970 |
Месца нараджэння | |
Краіна | Швецыя |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Гады актыўнасці | 1990-н.д. |
Інструменты | вакал, гітара, клавішныя, ударныя, бас-гітара |
Жанры | дэт-метал, індастрыял-метал, электронік-рок, грайндкор, блэк-метал |
Калектыў | Hypocrisy, Pain, The Abyss, War, Lock Up, Lindemann |
Супрацоўніцтва | Sabaton, Rammstein |
Лэйблы |
Nuclear Blast, Roadrunner Records |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
hypocrisy.cc | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У адным з сваіх інтэрв'ю Тэгтгрен заявіў, што Hypocrisy для яго — толькі хобі, а найбольшую перавагу ён аддае сваёй студыі — Abyss Studio.
Музычныя прыхільнасці
правіцьВялікі ўплыў на Петэра аказала група Kiss, менавіта яна натхніла яго стаць музыкантам. Граць у стылі экстрэмальнай музыкі для Петэра паспрыяла музыка гурта Metallica, а таксама Venom і Possessed.
Філасофія
правіцьПетэр Тэктгрэн не хоча называць сябе сатаністам, выкарыстоўваючы пры гэтым слова ненавіснік (даслоўна hateanist) па адносінах да рэлігіі (у большай ступені да хрысціянства). Выхоўваўся ў сям'і, па яго словах, якая ненавідзела рэлігію.
Дыскаграфія
правіцьHypocrisy
правіць- 1992 — Penetralia (гітара, клавішныя)
- 1993 — Osculum Obscenum (гітара, клавішныя)
- 1994 — The Fourth Dimension (вакал, гітара, клавішныя, прадзюсаванне, міксаванне)
- 1996 — Abducted (вакал, гітара, клавішныя, прадзюсаванне, міксаванне)
- 1997 — The Final Chapter (вакал, гітара, клавішныя)
- 1999 — Hypocrisy (гітара, вакал, клавішныя)
- 2000 — Into The Abyss (вакал, гітара, клавішныя)
- 2002 — Catch 22 (вакал, гітара, клавішныя)
- 2004 — The Arrival (вакал, гітара, клавішныя, міксаванне)
- 2005 — Virus (вакал, гітара, міксаванне)
- 2009 — A Taste of Extreme Divinity (вакал, гітара, міксаванне)
The Abyss
правіць- 1995 — The Other Side (альбом) (бас-гітара, ударныя)
- 1996 — Summon the Beast (бас-гітара, ударныя)
Pain
правіць- 1997 — Pain (усе інструменты, вакал)
- 1999 — Rebirth (усе інструменты, вакал)
- 1999 — End of the Line (усе інструменты, вакал)
- 1999 — On and On (усе інструменты, вакал)
- 2002 — Nothing Remains the Same (усе інструменты, вакал)
- 2004 — Dancing with the Dead (усе інструменты, вакал)
- 2007 — Psalms of Extinction (усе інструменты, вакал)
- 2008 — Cynic Paradise (усе інструменты, вакал)
- 2011 — You Only Live Twice (усе інструменты, вакал)
Іншыя праекты
правіць- 1997 — A'arab Zaraq — Lucid Dreaming (дадатковая лідар-гітара (у кавер версіі песні «Under Jolly Roger» групы Running Wild))
- 2004 — Bloodbath — Nightmares Made Flesh (вакал)
Прадзюсаванне
правіцьDark Funeral
правіць- The Secrets of the Black Arts
- Vobiscum Satanas
- Teach Children to Worship Satan
- In the Sign…
- Diabolis Interium
Dimmu Borgir
правіць- Enthrone Darkness Triumphant
- Godless Savage Garden
- Spiritual Black Dimensions
- Stormblåst MMV
- At the Heart of Winter
- Damned in Black
- Sons of Northern Darkness
Fleshcrawl
правіць- Bloodsoul
- Bloodred Massacre
Susperia
правіць- Predominance
- Vindication
Іншыя праекты
правіць- Amon Amarth — Once Sent from the Golden Hall
- Borknagar — Quintessence
- Celtic Frost — Monotheist
- Children of Bodom — Follow the Reaper
- Love Like Blood — Snakekiller
- Old Man's Child — Revelation 666 — The Curse of Damnation
- Rotting Christ — Khronos
- Therion — A'arab Zaraq — Lucid Dreaming