Печ
Печ — прылада для ацяплення розных будынкаў (напрыклад, дома, лазні) або для атрымання высокай тэмпературы, неабходнай у тым ці іншым тэхналагічным працэсе (выпечка хлеба, абпал керамікі, тэрмаапрацоўка металаў, лабараторныя даследаванні).

ТыпыПравіць
- Курная печ. Да першай паловы XIX стагоддзя найбольш распаўсюджанымі былі глінабітныя печы на драўляная аснове без коміна (курныя). Аднак да канца стагоддзя яны амаль цалкам знікаюць і замяняюцца белымі.
- Напаўбелая печ — пераходны тып, калі меўся вывад для дыму збіты з дошак ці цэльнага камля.
- Белая печ
- Буржуйка
- Галандка
- Кухонная пліта
- Руская печ
- Тандыр
Таксама сучасны свет неймаверны без прамысловых печаў разнастайнай канструкцыі і прызначэння.
Печ, у залежнасці ад канструкцыі, можа тапіцца цвёрдым (дровы, драўняны, каменны вугаль, торф), вадкім (газа, мазут, нафта і інш) або газападобным палівам (у асноўным, прыродны газ) або электрычнасцю (электрапечка).
Бытавыя печы на цвёрдым паліве дзеляцца на два віды печы з прымусовым рухам газаў (канальныя) і печы са свабодным рухам газаў (калпаковыя). Першыя ў сваю чаргу адрозніваюцца па канфігурацыі комінаў (каналаў): з паслядоўнымі каналамі, супрацьцёкаванаясістэма (фінская, Finnish counterflow system), камбінаваныя і інш.
ЛітаратураПравіць
- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- Печи // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.) . — СПб., 1890—1907.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Печ