Пешкі

вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Пе́шкі[1] (трансліт.: Pieški, руск.: Пешки) — вёска ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сігневіцкага сельсавета. Размешчана за 24,5 км ад Бярозы, за 29,5 км ад чыгуначнай станцыі Бяроза-Картузская.

Вёска
Пешкі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 76 чал. (2019)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1643
Паштовыя індэксы
225225
Аўтамабільны код
1
СААТА
1208857039
Пешкі на карце Беларусі ±
Пешкі (Беларусь)
Пешкі
Пешкі (Брэсцкая вобласць)
Пешкі

Гісторыя

правіць

У 1864 годзе вёска ў Чарнякоўскай воласці Пружанскага павета Гродзенскай губерні. Паводле перапісу 1897 г. дзейнічаў піцейны дом.

З 1915 года акупіравана германскімі войскамі, з 1919 года да ліпеня 1920 года і з жніўня 1920 года — войскамі Польшчы. У ліпеня 1920 устаноўлена савецкая ўлада.

З 1921 года ў складзе Чарнякаўскай гміны Палескага ваяводства Польшчы, з 1926 года ў Міжлескай (былой Мацвеевіцкай), з 1932 года ў Сігневіцкай гміне.

З 1939 года ў БССР. З 1940 года вёска ў Пешкаўскім сельсавеце. У сельсавеце ў той час дзейнічалі 2 пачатку школы. У 19411944 гг. акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. 14 мірных жыхароў вёскі расстраляны фашыстамі ў красавіку 1944 года ў Бярозе. На фронце ў Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 воінаў-землякоў.

16 ліпеня 1954 года сельсавет перайменаваны ў Боркаўскі (цэнтр перанесены ў в. Боркі). Паводле перапісу 1959 года — вёска і хутар. У 1970 годзе ў калгасе «Боркі», ферма.

Да 17 верасня 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Боркаўскага сельсавета[2].

Планіроўка

правіць

Планіровачна складаецца з арыентаванай з паўночнага захаду на ўсход вуліцы (у заходняй і цэнтральнай частках забудова двухбаковая), да якой у цэнтры з паўднёвага боку прымыкае яшчэ адна вуліца, арыентаваная з поўначы на поўдзень.

Насельніцтва

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Пяшкі́
  2. Решение Брестского областного совета депутатов № 305 от 17 сентября 2013 г. «Об изменениях в административно-территориальном устройстве Берёзовского, Ивацевичского, Малоритского, Пинского районов Брестской области» Архівавана 1 лютага 2014. (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць