Планетарый
Планетарый — навукова-асветная ўстанова, у якой дэманструецца нябесная сфера з зоркамі, планетамі і спадарожнікамі, каметамі і метэорамі; таксама сонечныя і месяцавыя зацьменні, панарамы Месяца, Марса, Венеры і кліматычных паясоў зямнога шара.
Агульная інфармацыя
правіцьДэманстрацыя ў планетарыях выконваецца з дапамогай спецыяльнага прыбора «Планетарый». Звычайна дэманстрацыя суправаджаецца лекцыямі па астраноміі, касманаўтыцы і навуках пра Зямлю.
Першы ў свеце планетарый быў пабудаваны ў Мюнхене ў 1925 годзе, у Заходнім паўшар’і (Adler Planetarium and Astronomy Museum, Чыкага, ЗША) — у 1930 годзе.
У гэты момант у свеце існуе некалькі тысяч планетарыяў, з іх амаль палова — сінтэзаваныя сістэмы, якія складаюцца з оптыка-механічнага прыбора «планетарый» і лічбавай праекцыйнай сістэмы.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Greger, Ursula. Jena. — Verlag Janos Stekovics, 2011. — ISBN 978-3-89923-283-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Планетарый
- Сусветная база даных планетарыяў (WPD)