Планеты зямной групы
Плане́ты зямно́й гру́пы — 4 планеты Сонечнай сістэмы: Меркурый, Венера, Зямля і Марс[1]. Па будове і саставу да іх блізкія некаторыя каменныя астэроіды, напрыклад, Веста.

Асноўныя характарыстыкі
правіцьПланеты зямной групы маюць высокую шчыльнасць і складаюцца пераважна з сілікатаў і металічнага жалеза (у адрозненне ад газавых планет і каменна-ледзяных карлікавых планет, аб'ектаў пояса Койпера і аблокі Оарта). Найбольшая планета зямной групы — Зямля — больш чым ў 14 разоў саступае па масе найменш масіўнай газавай планеце — Урану, але пры гэтым прыкладна ў 400 разоў масіўней найбольшага вядомага аб'екта пояса Койпера.
Планеты зямной групы складаюцца галоўным чынам з кісларода, крэмнія, жалеза, магнію, алюмінія і іншых цяжкіх элементаў.
Усе планеты зямной групы маюць наступную будову:
- у цэнтры ядро з жалеза з прымешкай нікеля.
- мантыя, складаецца з сілікатаў.
- кара, якая ўтварылася ў выніку частковага плаўлення мантыі і якая таксама складаецца з сілікатных парод, але ўзбагачаная несумяшчальнымі элементамі. З планет зямной групы кары няма ў Меркурыя, што тлумачаць яе разбурэннем у выніку метэарытнай бамбардзіроўкі. Зямля адрозніваецца ад іншых планет зямной групы высокай ступенню хімічнай дыферэнцыяцыі рэчыва і шырокім распаўсюджаннем гранітаў у кары.
Дзве дальнія з планет зямной групы (Зямля і Марс) маюць спадарожнікі і (у адрозненне ад усіх планет-гігантаў) ніводная з іх не мае кольцаў.
Экзапланеты зямнога тыпу
правіцьЛічыцца, што землепадобныя планеты найбольш спрыяльныя для ўзнікнення жыцця, таму іх пошук прыцягвае пільную ўвагу грамадскасці. Так у снежні 2005 года вучоныя з Інстытута касмічных навук (Пасадэна, Каліфорнія) паведамілі пра выяўленне падобнай на Сонца зоркі, вакол якой меркавана фармуюцца скалістыя планеты [2]. У далейшым былі выяўлены планеты, якія толькі ў некалькі разоў масіўней Землі і, верагодна, павінны мець цвёрдую паверхню.
Прыкладам экзапланеты зямнога тыпу можа служыць звышзямля. У наш час (на кастрычнік 2009 года) знойдзена 28 звышземляў.