Адкрыць галоўнае меню

Планшэтны персанальны камп’ютар

Планшэтны ноўтбук Toshiba Portege 3500

Планшэтны персанальны камп'ютар (планшэтны ПК, tablet PC) — поўнапамерны IBM PC-сумяшчальны ноўтбук, абсталяваны сэнсарным экранам, які дазваляе кіраваць з дапамогай стылуса ці пальцаў, як з ужываннем, так і без ужывання клавіятуры і мышы.

Асноўныя асаблівасціПравіць

Дадзеная разнавіднасць персанальных камп'ютараў — планшэтны ПК (ці tablet PC) з'явілася ў шырокім продажы пасля прэзентацыі апаратна-праграмнай платформы Microsoft Tablet PC, распрацаванай кампаніяй Microsoft і прэзентаванай 7 лістапада 2002 года. Да таго часу прылады такога тыпу ўжываліся на больш вузкіх рынках — у вытворчасці, у медыцыне і дзяржустановах. Планшэтныя ПК і сёння шырока ўжываюцца ў дзяржустановах і карпаратыўным асяроддзі.

Галоўная адметная асаблівасць дадзенага сямейства ПК — гэта апаратная сумяшчальнасць з IBM PC-камп'ютарамі і ўсталяваныя на іх паўнавартасныя аперацыйныя сістэмы, ужываныя на настольных камп'ютарах і ноўтбуках, такія як:

  1. сямейства Microsoft Windows NT (Windows XP Tablet PC Edition, Windows 7, Windows 8);
  2. Apple Mac OS X;
  3. Linux (поўная настольная зборка аднаго з варыянтаў гэтай АС).

Усталяваная настольная АС дазваляе карыстальніку выкарыстоўваць без абмежаванняў усю разнастайнасць праграмнага забеспячэння, даступнага на настольным камп'ютары.

Пераважная большасць планшэтных ПК працуюць пад кіраваннем аперацыйных сістэм сямейства Microsoft Windows NT (Windows XP Tablet PC Edition, Windows 7). Але пры гэтым існуюць планшэтныя ПК пад кіраваннем АС Apple Mac OS X[1] (напрыклад Axiotron Modbook (англ.)) і разнастайных варыянтаў Linux.

Карыстальнік можа ўводзіць тэкст, ужываючы ўбудаваную праграму распазнавання рукапіснага ўводу, экранную (віртуальную) клавіятуру, распазнаванне маўлення, альбо фізічную клавіятуру.

Канструктыўнае выкананнеПравіць

Паводле канструктыўнага выканання планшэтныя ПК дзеляцца на:

  • проста планшэтныя — прылады без паўнавартаснай клавіятуры;
  • планшэтныя ноўтбукі, таксама званыя трансформерамі, з-за сваёй магчымасці да трансфармацыі: прылада можа выглядаць як ноўтбук, экран можна павярнуць вакол восі на 180° і пакласці на клавіятуру — ноўтбук будзе выглядаць як планшэт.
  • планшэтныя нэтбукі, аналагічныя ноўтбукам нэтбукі-трансформеры з паваротным экранам. Акрамя гэтага, да іх належыць новы двухэкранны мульцітач нэтбук ад Asus, канцэпт якога з назвай Dual Panel быў прэзентаваны на выставе CeBIT 2009. І канечне канцэпты мульцітачных планшэтаў ад Microsoft і Apple.
  • Slate PC — кампактны варыянт планшэтнага ПК з дыяганаллю экрана 7—11 цаляў, прызначаны для канкурэнцыі з інтэрнэт-планшэтамі. Мае некаторыя адрозненні ў інтэрфейсе, бо прызначаны для кіравання пальцамі з дапамогай сэнсарнага экрану і ўжывання мульцітач-жэстаў. Для ўводу тэкстаў выкарыстоўваецца толькі віртуальная клавіятура, хоць тэарэтычна з дапамогай інтэрфейса bluetooth да прылады можна далучыць вонкавую фізічную клавіятуру.
  • UMPC — кампактны варыянт планшэтнага камп'ютара з дыяганаллю экрана 4—7 цаляў, прызначаны для замены PDA. Мае некаторыя канструктыўныя адрозненні, а таксама некаторыя адрозненні ў інтэрфейсе, бо прызначаны адмыслова для кіравання пальцамі. Можа мець убудаваную клавіятуру, як правіла, нестандартную.

Акрамя таго, планшэтныя камп'ютары падзяляюцца на два класы па прынцыпу кіравання:

  • Электрамагніты прынцып кіравання. Найбольш шматлікі клас, дазваляе кіраваць планшэтам толькі адмысловым стылусам. Плюсы такога падыходу у большай дакладнасці распазнавання тэксту, дакладнасці вызначэння сілы націску, а таксама адсутнасці рэакцыі на выпадковыя націсканні кісцю рукі ці пальцамі пры пісьме. Як правіла, выкарыстоўваецца тэхналогія кампаніі Wacom.
  • Планшэт, адчувальны да дотыку пальцам. Менш шматлікі клас, хоць з цягам часу становіцца больш папулярным. Плюс у тым, што такім планшэтам можна кіраваць без выкарыстання стылуса, што можа быць зручна ў некаторых сітуацыях. Акрамя таго, гэты падыход дазваляе ствараць інтэрфейсы, адмыслова спланаваныя для кіравання пальцамі, у тым ліку і з распазнаваннем шматлікіх дотыкаў і жэстаў. Да гэтага класа належыць UMPC. Мінусы у меншай дакладнасці, горшай якасці распазнавання пісьма, адмоўным уплыве планшэта на якасць і яркасць экрана, а таксама ў магчымасці выпадковых націсканняў падчас пісьма (падрабязна аб сэнсарных экранах).

Планшэтныя ПК у параўнанні з ноўтбукаміПравіць

Перавагі

  • Пры наяўнасці стылуса вельмі зручныя для дызайнераў.
  • З яго зручна чытаць электронныя кнігі, ужываючы вертыкальную арыентацыю экрана.
  • Зручна працаваць, калі ПК ляжыць на стале ў складзеным стане, не перарываючы пры гэтым лініі погляду (напрыклад, падчас бізнесавай сустрэчы).
  • Планшэтны ноўтбук асабліва зручны як сродак рэцэнзавання дакументаў, дазваляючы "пер'ем" рабіць пазнакі на палях ці наўпрост у тэксце.

Недахопы

  • Мацаванне экрана планшэтнага ноўтбука меней надзейнае, паколькі экран трымаецца на адной круцільнай пятлі — у адрозненні ад звычайнага ноўтбука, экран якога трымаецца на дзвюх петлях. Гэтага недахопу пазбаўлены планшэтныя ноўтбукі, якія могуць працаваць без клавіятуры альбо не маюць клавіятуры ўвогуле.
  • Адмыслова адчувальнае да націскання пакрыццё экрана пагаршае паказчыкі па вуглам агляду і яркасці.
  • Планшэтны ноўтбук прыкладна на 300 долараў даражэй, чым звычайны ноўтбук з тымі ж характарыстыкамі, хоць чакаецца, што гэта розніца павінна з цягам часу паменшыцца да 75 долараў.
  • x86-сумяшчальныя працэсары, што робіць прыладу IBM PC-сумяшчальнай, меней эканомныя энергаспажываннем, чым ARM-працэсары, ужываныя ў інтэрнэт-планшэтах.
  • Дакладнасць націскання пальцамі, як правіла, вельмі невысокая (хоць у прадуктах шэрагу вытворцаў усталяваны высакаякасныя сэнсарныя панэлі, дзе гэты недахоп амаль адсутнічае).

ПрыкладыПравіць

Найбольш папулярныя планшэтныя ноўтбукі вырабляюць кампаніі: Acer, Fujitsu і Toshiba. Першымі з планшэтных мульцітач ноўтбукаў з'яўляюцца HP/Compaq і Dell.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць