Путарана
(Пасля перасылкі з Плато Путарана)
Путарана[1] (руск.: Путорана) — найбольш прыўзняты ўчастак Сярэднесібірскага пласкагор’я, у вярхоўях рэк Пясіна, Хета і басейне правых прытокаў Ніжняй Тунгускі, на паўночным захадзе Краснаярскага края Расіі. На захадзе і поўначы падымаецца стромкім уступам над суседнімі нізінамі. Вышыня да 1701 м. Рэльеф — спалучэнне выраўнаваных плато, астанцовых сталовых гор і глыбокіх (да 500—800 м) далін, дно якіх нярэдка занята азёрамі (Лама, Кета і інш.). На паўночным захадзе да вышыні 300—350 м, на поўдні да 500 м — лістоўнічна-яловыя, на ўсходзе — лістоўнічныя лясы, якія змяняюцца вышэй лістоўнічным рэдкалессем. З 500—700 м — кустовая тундра, а на шырокіх водападзельных прасторах — камяністая, лішайнікавая тундра.
Зноскі
- ↑ карта Краснаярскага края — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 1234 рус. • англ. • фр. |
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка. |