Кніга Плач Ераміі

(Пасля перасылкі з Плач Ераміі)

Кніга «Плач Ераміі» (іўр.: אֵיכָה — Эйха́; лац.: Lamentationes; стар.-грэч.: θρῆνοι)— 32-я частка Танаха, 6-я кніга Ктувім, частка Бібліі, Старога Запавету пад нумарам 25.

Кніга Плач Ераміі (אֵיכָה)

Кніга Плач Ераміі (Скарына), 1519
Раздзел: Кнігі Прарокаў
Мова арыгінала: старажытнаяўрэйская
Легендарны аўтар: Ерамія
Жанр: прароцкая кніга
Папярэдняя (Танах): Мэгілат Рут
Папярэдняя (праваслаўе): Кніга прарока Ераміі
Наступная: Ліст Ераміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У старажытнаяўрэйскай мове кніга названая па першым слове Эйха! («Як!»). Перакладчыкі грэчаскай Септуагінты назвалі кнігу Трэной, або «Плач», «жаласныя песні». Вавілонскі Талмуд выкарыстоўвае выраз Кінот, гэта значыць «Плач», «Элегія». Еранім Стрыдонскі, які пісаў на латыні, назваў кнігу Lamentationes, што стала падставай для назвы кнігі на многіх еўрапейскіх мовах. У беларускай мове вядомы жанр лямант, які паходзіць ад гэтай назвы.

Біблія Францыска Скарыны правіць

Кніга з’яўляецца ці не самым рэдкім выданнем Ф. Скарыны, якога захавалася толькі 4 асобнікі. На тытульным аркушы змешчана тэматычная тлумачальная гравюра з надпісам: «Еремиа, пророк Господень, плачеть, гледя на Ерусалим». На 3 аркушы пасля тэксту прадмовы Скарыны паўторана застаўка з кнігі «Ісус Навін». Перад тэкстам пасляслоўя паўторана віньетка з прадмовы Скарыны да кнігі «Левіт»[1].

Зноскі

  1. Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 173. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3..

Літаратура правіць

Спасылкі правіць