Гміна Плотніца (польск.: Gmina Płotnica) — вясковая гміна ў міжваеннай Польшчы, якая ўваходзіла ў склад Столінскага павета Палескага ваяводства. Сядзіба была размешчана ў Плотніцы.

Гміна Плотніца
Краіна  Польшча
Уваходзіць у Пінскі павет (1919—1920)
Лунінецкі павет (1920—1922)
Столінскі павет (1923—1939)
Адміністрацыйны цэнтр Плотніца
Дата ўтварэння 1919
Дата скасавання 1939
Насельніцтва (1921) 11 557

Гісторыя правіць

Першапачаткова гміна створана ў складзе Пінскага павета. 7 лістапада 1920 года гміна была далучана да створанага Лунінецкага павета, які быў пад уладай Упраўлення прыфрантавых і этапных тэрыторый[1]. 19 лютага 1921 года разам з усім Лунінецкім паветам увайшла ў Палескае ваяводства. З 1 студзеня 1923 года гміна ўвайшла ў склад новастворанага Столінскага павета[2]. 18 красавіка 1928 года да гміны далучана частка тэрыторыі гміны Радчыцк, а частка тэрыторыі самой гміны была далучана да гмін Столін і Хорск[3].

Населенныя пункты правіць

Згодна з першым перапісам насельніцтва Польшчы, які прайшоў 30 верасня 1921 года, у гміне налічвалася 32 населеныя пункты.

Зноскі

  1. Dz. Urz. ZTPiE z 1920 r. Nr 3, poz. 25
  2. Dz.U. z 1922 r. nr 116, poz. 1051(недаступная спасылка)
  3. Dz.U. z 1928 r. nr 46, poz. 452(недаступная спасылка)