Плоцкае княства
Плоцкае княства (польск.: Księstwo płockie) — гістарычнае княства ў Мазовіі якое існавала ў 1233—1351 і 1370—1495 гадах.
Гістарычная дзяржава | |||
Плоцкае княства | |||
---|---|---|---|
польск.: Księstwo płockie | |||
|
|||
![]() Землі Мазовіі |
|||
1233 — 1495
|
|||
Сталіца | Плоцк | ||
Афіцыйная мова | польская | ||
Дынастыя | Пясты | ||
Тытул | Князі плоцкія |
Княства было створана Конрадам I Мазавецкім для свайго сына Баляслава I. У 1247—1275 гадах княства зноў было аб'яднана з Мазавецкім княствам. Пры падзеле Мазавецкага княства сынамі Земавіта I Конрадам II і Баляславам II Плоцкае княства адышло апошняму. У наступныя гады княства пераходзіла ад Мазовіі да Польшчы, у 1495 годзе канчаткова далучана да Польшчы.