Плошча Арджанікідзэ (Магілёў)

Плошча Арджанікідзэ (руск.: площадь Орджоникидзе) — плошча ў цэнтральнай частцы Магілёва, у Ленінскім раёне. Ад плошчы пачынаюцца вуліцы Піянерская, Карла Маркса, Камсамольская, Болдзіна, Архірэйскі Вал Каніскага, Дняпроўскі спуск.

Плошча Арджанікідзэ
Магілёў
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Рэгіён Магілёўская вобласць
Горад Магілёў
Раён Ленінскі раён
Назва ў гонар Рыгор Канстанцінавіч Арджанікідзэ
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Архітэктура

правіць
 
Інтэрнат будтрэста і Магілёўскі філіял БІП

Плошча трохвугольная ў плане. З боку вуліцы Камсамольскай у будынку былога рэальнага вучылішча (1885) размешчаны Сацыяльна-гуманітарны каледж, на рагу вуліц Піянерскай і Камсамольскай - 11-павярховы будынак інтэрната №4 МДУ імя А. А. Куляшова (1987), на рагу вуліц Болдзіна і Архірэйскага Вала Каніскага — 4-павярховы будынак будаўнічага трэста №12. Да плошчы, паміж вуліцамі Камсамольскай і Болдзіна, прымыкае невялікі сквер, за якім размешчаны будынак Магілёўскага філіяла БІП. З паўднёвага ўсходу - панарама Дняпра. У цэнтры плошчы ў савецкія часы быў разбіты кветкавы газон.

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Орджоникидзе площадь // Могилёв. Энциклопедический справочник (руск.) / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1990. — 472 с. — ISBN 5-85700-028-9.

Спасылкі

правіць