Плошча Дзяржаўнага Сцяга (Мінск)

Пло́шча Дзяржа́ўнага Сця́га[1] — плошча на перакрыжаванні пр. Пераможцаў і вуліцы Арлоўскай насупраць Нацыянальнага выставачнага цэнтра «БелЭкспа» ў Мінску. Пад размяшчэнне плошчы разглядаліся таксама пляцоўкі каля Палаца Рэспублікі і на ўездзе ў горад[2].

Плошча Дзяржаўнага Сцяга
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна Беларусь
Горад Мінск
На карце Мінска
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Адкрыццё правіць

 
Паштовы блок Рэспублікі Беларусь, прысвечаны плошчы Дзяржаўнага Сцяга.

Урачыстае адкрыццё 2 ліпеня 2013 года пачалося з канцэрту і завяршылася афіцыйнай часткай. На адкрыццё плошчы прыехалі чыноўнікі, дыпламаты, вышэйшыя службовыя асобы краіны, прэзідэнт Лаоса Цюмалі Сайнясон і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. Усяго ў адкрыцці новай плошчы ўдзельнічалі 1500 чалавек. Пасля ўзняцця сцяга прагрымелі артылерыйскія залпы.

Апісанне правіць

Плошча аб’яднала ў сабе ўсё тое, чым ганарыцца краіна. Герб размяшчаецца каля падножжа флагштока, сіметрычна з двух бакоў ад лесвіцы, шырыня якой складае 24 м, ёсць дзве пліты з тэкстам гімна і картай Беларусі. Па радыусе ўздоўж пешаходных дарожак размяшчаюцца 7 гранітных трохмятровых стэл з бронзавымі гербамі абласцей Беларусі і горада Мінска. Кветкавыя кампазіцыі будуць аформлены ў стылі нацыянальнага арнаменту[2].

Флагшток правіць

Да пачатку рэканструкцыі тэрыторыі на гэтым месцы размяшчалася бетонная стэла з гадзіннікам і постаццю бога гандлю Меркурыя, якая была заменена на велізарны флагшток з нержавеючай сталі для Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь. Дыяметр флагштока складае 30 сантыметраў уверсе і паўтара метра ля падножжа. Вышыня — 70 метраў, верхавіна флагштока з наступам цемры міргае, выконваючы ролю гарадскога маяка, які падсвятляецца пражэктарамі[2].

Плошча самога сцяга, выкананага са спецыяльнай воданепранікальнай і невыгаральнай тканіны, складае 100 м кв. і важыць 25 кг. Уздымаецца і апускаецца палатно як аўтаматычна, гэтак і з дапамогай дыстанцыйнага кіравання[2].

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць