Плошча Тараса Шаўчэнкі (Кіеў)
Пло́шча Тара́са Шаўчэнкі — плошча ў Абалонскім раёне горада Кіева. Мясцовасць Кінь-Грусці, Мінскага масіва. Размешчана паміж вуліцамі Вышгарацкай, Сашэнка, Пушча-Вадзіцкай, Палярнай і Мінскім праспектам.
Плошча Тараса Шаўчэнкі укр.: Площа Тараса Шевченка Кіеў | ||
На карце населенага пункта | ||
Агульная інфармацыя | ||
---|---|---|
Мясцовасць | Мінскі масіў, Кінь-Грусць | |
Раён | Абалонскі | |
Ранейшыя назвы | плошча Кінь-Грусць |
Гісторыя Правіць
Плошча ўзнікла ў першай палове ХХ стагоддзя, называлася плошча Кінь-Грусць ад аднайменнай гістарычнай мясцовасці. Сучасная назва ў гонар ўкраінскага паэта, пісьменніка, мастака Т. Р. Шаўчэнкі — з 1959 года.
Паблізу плошчы, паміж Прыёркай, Ветранымі гарамі, Вінаградарам і Пушча-Водзіцкім лесам, размешчаны Шаўчэнкаўскі пасёлак. У жніўні 1859 года Тарас Шаўчэнка жыў у доме № 5 па Вышгарацкай вуліцы ў сям’і Барбары Мацвееўны Пашкоўскай.
Інфраструктура Правіць
Праз плошчу праходзяць аўтобусныя, тралейбусныя, трамвайныя маршруты, дзякуючы чаму можна бесперасадачна дабрацца да дзесятка станцый метро.
У паўночнай частцы плошчы знаходзіцца аўтастанцыя «Палессе», ад якой адпраўляюцца аўтобусы па маршрутах паўночнага напрамку. Ва ўсходняй частцы трамвайнае кальцо.
Зноскі Правіць
Спасылкі Правіць
- Плошча Тараса Шаўчэнкі(недаступная спасылка) на сэрвісе Яндэкс.Панарамы.