Плошча Тысячагоддзя Віцебска

Плошча Тысячагоддзя Віцебска — плошча ў цэнтральнай частцы Віцебска на беразе Заходняй Дзвіны, ля Кіраўскага моста. Пераназваная ў 1974 годзе ў гонар 1000-годдзя горада (першапачатковая назва Тэатральная). Ад плошчы бяруць пачатак вуліцы: Замкавая, Калініна, Пушкіна.

Плошча Тысячагоддзя Віцебска
Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Якуба Коласа і Дабравешчанская царква

На плошчы размешчана Дабравешчанская царква і царква Св. Аляксандра Неўскага. Фасадамі на плошчу Тысячагоддзя Віцебска выходзяць будынкі драматычнага тэатра імя Якуба Коласа, гасцініцы «Віцебск», універмагу.

22 снежня 2000 года на плошчы закладзены мемарыяльны знак з пасланнем нашчадкам.

Плошча знаходзіцца на тэрыторыі былога Ніжняга замка, які існаваў у XIVXVIII стагоддзях. Утворана ў выніку перапланіроўкі Замкавай вуліцы ў 1950-х гадах.

Літаратура правіць

  • Витебск: Энциклопедический справочник / Гл. редактор И. П. Шамякин. — Мн.: БелСЭ им. П. Бровки, 1988. — 408 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-85700-004-1

Спасылкі правіць