Юбілейная плошча (Мінск)

Мінск
(Пасля перасылкі з Плошча Юбілейная (Мінск))

Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.

Юбілейная плошча
Мінск
Фатаграфія
Агульная інфармацыя
Краіна
Горад Мінск
Раён Цэнтральны раён
Найбліжэйшыя
станцыі метро
Фрунзенская,
Юбілейная плошча
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

 
Юбілейная капліца

У 1826 г. у гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у сувязі з 1500-годдзем Нікейскага сабора (325 г.). У памяць аб гэтай падзеі плошча атрымала назву Юбілейнай.

Характарыстыка правіць

Плошча абмежаваная вуліцамі Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая. Вакол плошчы размешчаны крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх самы высокі на пачатак 2008 г. будынак Мінска — 24-павярховы будынак вышынёй 90 метраў (пабудаваны ў 1983 годзе). На самой плошчы размяшчаўся кінатэатр «Беларусь» (1961), які быў знесены ў 2005 г.; у верасні 2008 г. на гэтым месцы быў адкрыты першы ў Беларусі кінатэатр-мультыплекс пад той жа назвай. На плошчы размешчаны выхады станцыі метро «Фрунзенская», пабудаванай у 1990 годзе.

Спасылкі правіць