Плутарх

выдатны старажытнарымскі пісьменнік

Плутарх (стар.-грэч.: Πλούταρχος, каля 45 — каля 120) — выдатны старажытнарымскі пісьменнік, які паходзіў з Грэцыі і пісаў па-грэчаску. Плутарх плённа працаваў у галінах біяграфіі, філасофіі і этыкі.

Плутарх
Πλούταρχος
Plutarch.gif
Ілюстрацыя да «Параўнальных жыццяпісаў» перакладу Джэйкса Ам'ёта (1565)
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 46
Месца нараджэння
Дата смерці 127
Месца смерці
Грамадзянства Грэцыя
Дзеці Плутарх Малодшы[d] і Lamprias[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці эсэіст, святар, магістрат, біёграф, гісторык, пісьменнік, філосаф
Жанр біяграфія
Мова твораў старажытнагрэчаская мова
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Сярод твораў Плутарха найбольш вядомы "Параўнальныя жыццяпісы" — біяграфіі выдатных дзеячаў антычнасці. Плутарх аб'яднаў дзеячаў грэчаскай і рымскай гісторыі, кожнага з грэкаў суаднёс з падобным да яго рымлянінам, а ў канцы кожнай пары біяграфій ён параўноўвае іх. У "Параўнальных жыццяпісах" Плутарх вельмі шмат увагі надае маральным якасцям сваіх герояў, пры гэтым ён даволі часта крытыкуе, ці наадварот, ставіць у прыклад паводзіны таго ці іншага дзеяча. Акрамя таго, "Параўнальныя жыццяпісы" — гэта каштоўная гістарычная крыніца, бо Плутарх пры напісанні біяграфій абапіраўся на абагульняючыя працы свайго часу, якія, на жаль, да нас амаль не дайшлі.

Зноскі

СпасылкіПравіць

У Вікіцытатніку ёсць старонка па тэме Плутарха