Плутас
Плу́тас (стар.-грэч.: Πλοῦτος — багацце, дастатак; шчасце, лац.: Plutus) — сын Ясіёна і Дэметры, бог багацця. У старажытныя часы міфатворчасці атаясамляўся з Плутонам як уладальнікам падземных багаццяў.
Плутас | |
---|---|
грэч. Πλούτος | |
Міфалогія | старажытнагрэчаская міфалогія |
Сфера ўплыву | багацце[d] |
Пол | мужчынскі пол |
Бацька | Ясіён[1] |
Маці | Дэметра[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Спачатку Плутас быў хтанічным бажаством, заступнікам ўраджаю хлябоў. Паводле Гесіёда, ён нарадзіўся на тройчы ўзараным поле на востраве Крыт. Пасля Плутас звязвалі з Эйрэнай — ўвасабленнем мірнага жыцця, якое параджае багацце, з багіняй лёсу Цюхэ, з Афінай Эрганай (Заступніцай рамёстваў) і г.д.. Паводле больш позняй версіі, за несправядлівае размеркаванне багацця Зеўс асляпіў Плутас[2], Асклепій вярнуў яму зрок[3]. Пасля бог Плутас пераасэнсоўваецца як увасабленне багацця. У антычным мастацтве распаўсюджаны вобраз Плутаса ў выглядзе юнака, які трымае ў руках рог дастатку.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ а б Любкер Ф. Plutus // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 1064.
- ↑ Арыстафан. Плутас 90
- ↑ Арыстафан. Плутас 738
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плутас
- Ploutos or Plutus (англ.)