Чырвонасельскі сельсавет

(Пасля перасылкі з Пляцяніцкі сельсавет)

Чырвонасе́льскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Зэльвенскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Чырвонае Сяло.

Чырвонасельскі сельсавет
Краіна БССР
Уваходзіў у Зэльвенскі раён
Адміністрацыйны цэнтр Чырвонае Сяло
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 24 жніўня 1981

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Пляцяніцкі сельсавет у складзе Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Пляцянічы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Гродзенскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў складзе Слонімскага раёна. 18 сакавіка 1967 года да сельсавета далучана частка скасаванага Казловіцкага сельсавета (5 населеных пунктаў: Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі, Ярнева)[1]. 31 сакавіка 1967 года з часткі населеных пунктаў (Елка, Казловічы, Сынкавічы, Шулякі і Ярнева) утвораны Сынкавіцкі сельсавет[2]. 21 красавіка 1969 года вёска Пляцянічы перайменавана ў Чырвонае Сяло, сельсавет перайменаваны ў Чырвонасельскі. 12 сакавіка 1973 года ў склад сельсавета з Галынкаўскага сельсавета перададзена вёска Раўтовічы[3]. 24 жніўня 1981 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Сынкавіцкага сельсавета.

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1967 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 13 (1171).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 сакавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 12 (1386).

ЛітаратураПравіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.