Плёсы (Бабруйскі раён)

вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі

Плёсы[1] (трансліт.: Pliosy, руск.: Плёсы) — вёска ў Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Цялушскага сельсавета. Знаходзіцца на чыгуначнай і аўтамабільнай магістралі М5 Мінск — Бабруйск — Жлобін — Гомель, за 175 км ад Мінска. Забудова двухбаковая, пераважна драўляная, сядзібнага тыпу.

Вёска
Плёсы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1560
Насельніцтва
  • 300 чал. (2014)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 225
Паштовыя індэксы
281587
Аўтамабільны код
6
Плёсы на карце Беларусі ±
Плёсы (Бабруйскі раён) (Беларусь)
Плёсы (Бабруйскі раён)
Плёсы (Бабруйскі раён) (Магілёўская вобласць)
Плёсы (Бабруйскі раён)

Назва правіць

Назва вёскі паходзіць ад назвы ўчастка рэчышча ракі Беліца (плёс ракі) адносна больш глыбокага, з роўным дном і спакойным плынню. Раней населены пункт называўся Плоса.

Гісторыя правіць

Паводле пісьмовай крыніцы населены пункт Плоса вядомы з 15 чэрвеня 1560 года як вёска ў Вялікім Княстве Літоўскім, Бабруйскага староства. У 1611 годзе староста Пётр Трызна разам са сваёй жонкай Ганнай Масальскай унёс выкуп каралеўскай казне і атрымаў права пажыццёва валодаць у Бабруйскім старостве так званым Яснапольскім дваром, куды і ўваходзілі Плёсы (два пасёлкі, Старое сяло і маёнтак). Вядома, што ў 1611—1613 гадах у ваколіцах адбываліся хваляванні. Адно меркаванне: яны былі выкліканыя палітыкай Бабруйскага старосты. Іншае меркаванне: хваляванні ўспыхнулі ў выніку пабораў і — галоўнае — павіннасцяў, якія папярэднік Пятра Трызны (задумалі шырокае амбіцыйнае будаўніцтва ў горадзе) усклаў на гараджан і сялян.

Згодна гаспадарчых актаў 1639 года вёска Плоска — дзяржаўная ўласнасць Вялікага Княства Літоўскага. У 1738 годзе ў вёскі Плоска мелася 46 двароў, у 1765 годзе — 52 двары, карчма і млын.

З 1793 года сяло ў складзе Расійскай імперыі. Рускія землекарыстальнікі, якія набывалі маёнткі на Бабруйшчыне, самі гаспадаркай не займаліся, а давяралі гэта кіраўнікам або здавалі ў арэнду.

З 1795 года — вёска ў Бабруйскім павеце Мінскай губерні ў валоданні памешчыкаў Кабыліных.

У 1812 тэрыторыя стала месцам пастаянных перадыслакацый рускіх і французскіх войскаў. Насельніцтва бедавала ад рабаванняў і марадзёрства, хавалася ў лясах. За тое, што адзін з жыхароў (продак Русакова) не аддаў французам сена, яго арыштавалі і на возе везлі ў Бабруйск. Будучы моцным мужчынам, ён ударыў лоб у лоб французскіх салдат, забіў іх і збег у лес.

16 (28) лістапада 1873 года быў здадзены ў эксплуатацыю (прайшоў першы цягнік) участак Лібава-Роменскай чыгункі (даўжынёй 141,8 вярсты), якая злучыла Бабруйск і Гомель. Працоўную сілу з разліку 1 чалавек з сякерай і лапатай ад кожных 500 душ сялян, пастаўлялі ўлады губерні, карміць іх павінны былі мясцовыя землеўладальнікі.

У 1883 годзе ў вёсцы заснаваны бровар (размяшчаўся каля шашэйнай дарогі, у цяперашні час — зямельны ўчастак Шкрадзюк М. В.). Спірт вырабляўся з зерня і бульбы.

На пачатак XX стагоддзя вёска Туркоўскай воласці Бабруйскага павета складаецца з 149 прыватных гаспадарак з 1214 жыхарамі, у вёсцы дзейнічае царкоўна-прыходская школа, заезны двор, два млыны (адзін недалёка ад школы, другі побач з броварам), побач знаходзіцца аднайменны памешчыцкі маёнтак Веньяміна Вахрамеева, землекарыстальнік пражываў у Пецярбургу, у якім пражывала 26 чалавек (захаваліся сажалкі і фрагменты ліпавай алеі, што вяла да іх, а на месцы маёнтка знаходзіцца клуб). Вёска складаецца з шэрагу хутароў. Распаўсюджаныя прозвішчы: Шкрадзюк, Самак, Шынкарэнка, Сіліч, Бандарчук.

На 1917 год у вёсцы 239 двароў з колькасцю насельніцтва 1488 чалавек. 26 ліпеня Зямельны камітэт павета канфіскаваў 88 дзесяцін памешчыцкіх зямель у маёнтку і перадаў іх для размеркавання паміж беднякамі. У студзені 1918 года тэрыторыя вёскі акупаваная польскімі войскамі, а ў сярэдзіне лютага нямецкімі. 26 лістапада вызвалена часткамі Чырвонай Арміі. У 1923 адкрыта працоўная школа 1 ступені, у якую пайшлі вучыцца 215 дзяцей з вёскі Плёсы і навакольных вёсак і хутароў, у 1925 годзе ўтвораны драматычны гурток і камсамольская ячэйка, створаны працоўны кааператыў «Труд». У 1924 годзе пачалося будаўніцтва новай школы, якая размяшчалася каля вясковых могілак (сёння на тэрыторыі былой школы, каля футбольнага поля растуць клёны). На 1926 год у вёсцы 245 двароў, 1363 жыхары. У 1930 годзе ўтвораны калгас «13 гадоў Кастрычніка». Пачалася калектывізацыя і будаўніцтва новых пасёлкаў, аснову якіх складалі хутарскія домаўладанні, размешчаныя каля чыгункі. Звозілі хутары прымусова ў адзін дзень, з калгасу было некалькі фурманак разбіралі дом перавозілі ў пасёлак, дзе гаспадар дома яго сам і збіраў.

У вайну ў вёсцы Плёсы размяшчаліся акупацыйныя вайсковыя фармаванні. У асноўным кватаравалі пантонныя часткі, якія наводзілі масты на рэках Дняпро і Бярэзіна і іх прытоках. Падчас акупацыі быў распушчаны калгас а зямля падзелена па душах. У жніўні — верасні 1943 года моладзь была адпраўлена ў Нямеччыну або канцлагер «Азарычы» (14 чалавек). Пасля вызвалення вёскі больш за 100 чалавек былі забраныя ў войска, дзе больш за палову загінула на тэрыторыі Польшчы.

У 1945 годзе адноўлены калгас з назвай «Перамога». На сродкі калгасу і сваімі сіламі быў пабудаваны клуб, дзіцячы сад. Каля клуба па перыметры пасаджаны алеі. Калгас на працягу доўгага часу (да канца 1960-х) быў адным з перадавых у Бабруйскім раёне. У калгасе была агародная брыгада, якая спецыялізавалася на вырошчванні гародніны і садавіны.

У 1967 годзе ў вёсцы пастаўленыя электрычныя слупы і праведзена электрычнасць. Да 1967 года вёска электрычнасцю забяспечвалася ад калгаснай дызельнай устаноўкі, якая была ўсталяваная недалёка ад свіранаў.

На 1997 год у вёсцы 160 двароў 350 жыхароў. У 2010 СВК «Перамога» вёскі Плёсы далучаны да СВК «Дзяржынскага». На 1 чэрвеня 2011 года ў вёсцы 137 двароў 314 жыхароў (да 16 гадоў — 50 чалавек, працаздольных — 135).

Вядомыя асобы правіць

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Спасылкі правіць