Плімут
Плі́мут (англ.: Plymouth [ˈplɪməθ], корнск.: Aberplymm) — партовы горад у Англіі, вылучаны ва ўнітарную адзінку са статусам «сіці», на паўднёвым захадзе цырыманіяльнага графства Дэван. Насельніцтва паводле звестак перапісу 2011 г. складае 256 384 жыхароў, пры сярэдняй шчыльнасці насельніцтва 3 211 чал./км² . Плошча горада — 79 км². У горадзе размешчана ваенна-марская база.
Горад і ўнітарная адзінка
| ||||||||||||||||||||||
Першыя паселішчы на тэрыторыі горада адносяцца да бронзаваму веку. Датай заснавання самога горада лічыцца XII стагоддзе. Назва горада азначае «Вусце Пліма» паводле яго размяшчэння.
Геаграфія
правіцьРазмешчаны на паўвостраве Корнуал каля ўпадзення ракі Плім у Ла-Манш. Воды праліва абмываюць горад на поўдні і захадзе, на поўначы і ўсходзе мяжуе з неметрапольным графствам Дэван.
Клімат
правіцьКлімат Плімута | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 17,0 | 14,6 | 19,3 | 23,8 | 25,9 | 32,0 | 31,0 | 30,9 | 26,3 | 23,8 | 17,1 | 16,1 | 32,0 |
Сярэдні максімум, °C | 8,8 | 8,7 | 10,3 | 12,5 | 15,3 | 17,9 | 19,7 | 19,8 | 17,9 | 14,7 | 11,6 | 9,3 | 13,9 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 6,5 | 6,1 | 7,5 | 9,1 | 12,0 | 14,5 | 16,4 | 16,5 | 14,7 | 12,0 | 9,1 | 7,1 | 11,0 |
Сярэдні мінімум, °C | 4,2 | 3,9 | 4,9 | 5,9 | 8,7 | 11,2 | 13,3 | 13,3 | 11,5 | 9,4 | 6,6 | 4,8 | 8,1 |
Абсалютны мінімум, °C | −9 | −6,5 | −4,5 | −2 | −1 | 1,0 | 6,0 | 5,9 | 1,3 | −1 | −4,2 | −6 | −9 |
Норма ападкаў, мм | 109 | 82 | 80 | 60 | 64 | 55 | 58 | 62 | 67 | 107 | 109 | 114 | 967 |
Крыніца: Надвор'е і Клімат |
Эканоміка
правіцьРыбалавецкі цэнтр. У горадзе сканцэнтраваны суднабудаўнічыя і судна рамонтныя верфі, прадпрыемствы па перапрацоўцы рыбы.
Славутасці
правіць- Плімуцкі сабор (1858) — кафедра каталіцкай дыяцэзіі Плімута.
- Цэрквы XV і XVII стагоддзяў.
- Цытадэль XVII ст.
- Марская біялагічная і акварыум
- Музей і мастацкая галерэя
Літаратура
правіць- Плімут. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Плімут
- Афіцыйны сайт гарадскога савета
- Сайт горада Плімут
- Плімут у ВСЭ(недаступная спасылка)
- Перапіс насельніцтва Англіі і Уэльса 2011 года. (англ.)