Пліскі сельсавет (Бешанковіцкі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Плі́скі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Плісы.

Пліскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Бешанковіцкі раён
Уключае 20 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Плісы
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Дата скасавання 8 красавіка 2004
Насельніцтва
  • 1 065 чал. (1999)

Гісторыя правіць

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Віцебскага раёна Віцебскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Плісы. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Віцебскім раёне БССР. З 15 лютага 1931 года сельсавет у складзе Бешанковіцкага раёна. З 20 лютага 1938 года ў складзе Віцебскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Застарынне. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Плісы, у склад Замастоцкага сельсавета Багушэўскага раёна перададзена вёска Царкавішча[1]. 20 мая 1960 года ў склад сельсавета з Астровенскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Александрова, Бузаны, Вядзерава, Дарагакупава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі і Шуты)[2]. З 25 снежня 1962 года ў складзе Віцебскага раёна[3], з 12 лютага 1965 года ў складзе Бешанковіцкага раёна. 9 ліпеня 1965 года ў склад Астровенскага сельсавета вернуты 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[4]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 13 населеных пунктаў[5]. 21 верасня 1987 года ў склад сельсавета з Астровенскага сельсавета зноў перададзены 8 населеных пунктаў (вёскі Александрова, Бузаны, Вядзерава, Жыгалы, Клішы, Навасёлкі, Прыдзвінне і Шуты)[6]. 8 красавіка 2004 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Астровенскага сельсавета[7].

Склад правіць

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 20 населеных пунктаў: вёскі Абухава, Александрова, Бузаны, Вядзерава, Данілаўка, Жаркі, Жыгалы, Замашэнне, Застарынне, Клішы, Купіна, Латыгава, Латышы, Навасёлкі, Панкратава, Плісы, Прыдзвінне, Пясочная, Руда і Шуты.

Крыніцы правіць

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Витебской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 20 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  3. Пагаспадарчыя кнігі па Бешанковіцкаму раёну за 1944—1966 гг. (руск.)
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 9 ліпеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 25 (1105).
  5. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 40. — 248 с. — 10 000 экз.
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 верасня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  7. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.

Літаратура правіць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі правіць