Подых балот

беларускі кароткаметражны дакументальны фільм

«По́дых бало́т» — беларускі кароткаметражны дакументальны фільм, зняты рэжысёрам Ігарам Чышчэнем у 2014 годзе[1][2].

Подых балотM:
Подых балот
Жанр дакументальны фільм
Кампазітар
Працягласць 24 хв.
Краіна
Мова беларуская
Год 2014

Змест правіць

Фільм распавядае пра лёс балот, якія трапілі ў «чорны» спіс прызначаных для асушэння, і іх жыхароў, якія падзяліліся сваімі гісторыямі жыцця на балоце. Фільм знаёміць з незвычайным прыродным асяроддзем балот, якія захоўваюць ваду, змякчаюць клімат, з’яўляюцца прытулкам не толькі для мноства відаў птушак і звяроў, але і старадаўніх легенд. Разам з тым, у фільме закранаецца праблема змены экасістэмы балотаў, звязаная з працэсам торфаздабычы. Гледачы змогуць пачуць апавяданні мясцовых жыхароў пра тое, як памяняўся іх звыклы лад жыцця і родныя мясціны з-за асушэння тарфянікаў.

Над фільмам працавалі правіць

  • Ігар Чышчэня
  • Вольга Каскевіч
  • Канстанцін Чыкалаў
  • Ігар Сувораў
  • Наталля Каварская
  • Аляксандр Паццеў
  • Віктар Кісцень
  • Наста Якавіцкая
  • Кацярына Піліпенка
  • Аліна Літвінчук
  • Дзмітрый Белуш
  • Андрэй Раманцоў
  • Канстанцін Чарніковіч

Зноскі

  1. "Фильм «Подых балот» снова покажут в Минске на большом экране" [руская]. «Bahna». 1 снежня 2019. Праверана 2020-10-28.
  2. Хританкова, Инна (13 лютага 2015). "«Подых болот» поедет по Беларуси" [руская]. «Центр экологических решений». Праверана 2020-10-28.

Спасылкі правіць