Полацкае княжанне

адно з імаверных правадырстваў крывічоў

Полацкае княжанне — адно з імаверных правадырстваў, дадзяржаўных этнапалітычных аб’яднанняў крывічоў, якое папярэднічала раннефеадальнай дзяржаве з 2-й паловы Х ст. — Полацкаму княству,

Гістарычная дзяржава
Полацкае княжанне
< 
 >

Сталіца Полацк
Мова(ы) полацка-смаленскі дыялект
Рэлігія політэізм
Насельніцтва культура полацка-смаленскіх доўгіх курганоў
Форма кіравання правадырства

Гісторыя

правіць

Імаверна, утварылася пасля славянскай каланізацыі тэрыторыі цэнтральнай і паўночнай Беларусі ў V—VII стст.

Паводле археалагічных даных, Полацк узнік у ІХ ст. на гарадзішчы банцараўскай культуры, якое засялілі людзі культуры полацка-смаленскіх доўгіх курганоў.

Паводле «Аповесці мінулых гадоў», у IX ст. крывічы як іншыя славянскія плямёны мелі свае «княжанні» і «князёў» (у сучаснай тэрміналогіі — правадырствы і правадыроў), але ні «княжанні», ні імёны «князёў» летапіс не назваў.

Імаверна, княжанне складалася з галоўнага горада — рэзідэнцыі князя-правадыра і яго дружыны, і падуладных князю тэрыторый.

Імаверна, менавіта Полацкае правадырства згадана як «палачане», якім, паводле «Аповесці мінулых часоў», кіеўскія князі Аскольд і Дзір вайной у 865 годзе «много зла сътвориша» («шмат зла ўчынілі»).

На думку Георгія Штыхава і Вячаслава Насевіча, яшчэ адно «княжанне»-правадырства крывічоў, магчыма, сфарміравалася ў ІХ ст. вакол Лукомля, у Х ст. яно, імаверна, было падпарадкавана Полацкам.[1]

Магчыма, Полацкае правадырства або прынамсі Полацк таго часу былі вядомы ў Скандынавіі як Палтэск’я і Палтэск’юбарг і таму пазней упісаны ў міфічныя сюжэты скандынаўскіх саг і хронік.

Крыніцы

правіць
  1. Насевіч В. Лукомль і Лукомльская воласць // Гістарычна-археалагічны зборнік. № 4. — Мн., 1994. — С. 161—186.

Літаратура

правіць
  • Дук Д. У. Полацкае гарадзішча // Археалогія Беларусі. Энцыклапедыя ў двух тамах. Т. 2. — Мінск: «Беларуская энцыклапедыя» імя Патруся Броўкі, 2011. — С. 201—202.