Полацкая аперацыя

Полацкая наступальная аперацыя (29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944 года) — ваенная аперацыя Чырвонай Арміі супраць нямецкіх войск падчас Вялікай Айчыннай вайны. Праводзілася 1-м Прыбалтыйскім фронтам. З’яўляецца складовай часткай Беларускай аперацыі[2].

Полацкая аперацыя
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна
Савецкія вайскоўцы ўваходзяць у Полацк.
Савецкія вайскоўцы ўваходзяць у Полацк.
Дата 29 чэрвеня — 4 ліпеня 1944
Месца Паўночная Беларусь, сучасная Віцебская вобласць
Вынік Перамога Чырвонай Арміі
Праціўнікі
Сцяг СССР СССР Сцяг Трэцяга Рэйха Германія
Камандуючыя
Сцяг СССР Іван Баграмян Сцяг Трэцяга Рэйха Георг Райнхард
Сцяг Трэцяга Рэйха Хрысціян Ханзен
Страты
невядома 37 000 загінулі, 7 000 палонных (па савецкіх даных)[1]:117

Сілы бакоў

правіць

1-ы Прыбалтыйскі фронт (камандуючы генерал арміі І. Х. Баграмян, начальнік штаба генерал-лейтэнант У. В. Курасаў) у складзе:

Германія

правіць

Ход аперацыі

правіць
 
Мемарыяльны комплекс «Курган Неўміручасці» ў Полацку (1966)

Аперацыя праводзілася войскамі 1-га Прыбалтыйскага фронту пасля паспяховага завяршэння Віцебска-Аршанскай наступальнай аперацыі. Мэтай быў разгром групоўкі нямецкіх войск і вызваленне горада Полацк. Прадугледжвалася ўдарам па збежных напрамках акружыць і разграміць Полацкую групоўку гітлераўцаў.

Савецкім войскам супрацьстаялі злучэнні 16-й арміі групы армій «Поўнач» і частка сіл нямецкай 3-й танкавай арміі групы армій «Цэнтр». У раёне Полацка знаходзілася 6 нямецкіх дывізій. Была створана абарончая паласа «Тыгр». Азёрна-балоцістая мясцовасць вакол Полацка стварала цяжкапераадольны абарончы раён. У горадзе быў створаны рубеж кругавой абароны.

Галоўныя ўдары наносілі 6-я гвардзейская армія з правага флангу фронту ў напрамку на Полацк і 4-я ўдарная армія з левага флангу ў напрамку на Катляны — Полацк.

29 чэрвеня 1944 года злучэнні 4-й ударнай і 6-й гвардзейскай армій разгарнулі наступленне. 30 чэрвеня была пастаўлена задача вызваліць Полацк да канца 1 ліпеня. Да раніцы наступнага дня злучэнні 6-й гвардзейскай арміі выйшлі да ўскраін горада, а злучэнні 43-й арміі і часці 1-га танкавага корпуса перарэзалі чыгунку ПолацкМаладзечна і выйшлі на мяжу ГерманавічыДокшыцы. 1-ы танкавы корпус 29 чэрвеня вызваліў Ушачы, вырваўся на аператыўны прастор і зруйнавальнымі ўдарамі з тылу спрыяў паспяховаму наступленню з фронту злучэнняў 6-й гвардзейскай і 43-й агульнавайсковай армій.

Упартыя баі за Полацк працягваліся 4 дні. Да раніцы 4 ліпеня горад быў ачышчаны ад праціўніка. У выніку аперацыі войскі 1-га Прыбалтыйскага фронту авалодалі Полацкім вузлом абароны, знішчылі 6 нямецкіх дывізій, прасунуліся за 6 сутак на 120—130 км[3].

Узнагароды і памяць

правіць
 
Помнік 23-м воінам-гвардзейцам (1989)

31 злучэнняў і ваенных часцей, якія штурмавалі горад і вызначыліся пры яго вызваленні, былі ўдастоены ганаровага наймення «Полацкіх». Больш за 30 вайскоўцаў атрымалі званне Героя Савецкага Саюза.

На вуліцы Гагарына ў Полацку ўсталяваны абеліск у гонар войск 1-га Прыбалтыйскага фронту. На плошчы Свабоды ўсталяваны помнік Воінам-вызваліцелям. Каля шашэйнай дарогі на Мінск усталяваны на п’едэстале танк «Т-34» у памяць экіпажа Героя Савецкага Саюза В. Д. Халева, які першым прарваўся ў горад.

У памяць 23 воінаў 8-й стралковай роты 158-га гвардзейскага стралковага палка 51-й гвардзейскай стралковай дывізіі пад камандаваннем гвардыі лейтэнанта А. М. Грыгор’ева, якія фарсіравалі Заходнюю Дзвіну і захапілі плацдарм, на беразе ракі, на месцы бою, усталяваны абеліск з мармуровай плітой. На ёй высечаныя імёны загінуўшых. У памяць аб 23-х гвардзейцах у Полацку названая таксама вуліца.

Аб гвардзейцах узвода А. М. Грыгор’ева Юрый Візбар напісаў песню «Кошт жыцця».

Гл. таксама

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Glantz, D.M. Belorussia 1944 - The Soviet General Staff Study
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Полацка / Пад рэд. Г. П. Пашкова. — Мн.: БелЭн, 2002. — С. 442—447.
  3. [militera.lib.ru/memo/russian/bagramyan2/index.html Баграмян И. Х. Так шли мы к победе. — М.: Воениздат, 1977. — С. 334, 336—339.]

Літаратура

правіць
  • Операция «Багратион». Освобождение Белоруссии : Сборник документов. — Москва : ОЛМА-ПРЕСС, 2004. — 528 с.

Спасылкі

правіць