Полацкая брацкая школа

Полацкая брацкая школа — праваслаўная навучальная ўстанова Полацка, якая існавала з 1633 да канца 1660-х гадоў.

Полацкая брацкая школа
Bog-6.jpg
Заснаваны 1633
Год закрыцця канец 1660-х
Тып брацкая школа
Юрыдычны адрас Полацк, вул. Ніжне-Пакроўская, 22.

ГісторыяПравіць

Паводле фундаментальнага запісу полацкай Богаяўленскай царквы ад 6 чэрвеня 1633 года і пацвярджальнага прывілея караля Уладзіслава IV ад 12 ліпеня таго ж года пры царкве пачала дзейнічаць брацкая школа. Згаданы каралеўскі прывілей дазваляў «збудованне школы для науки детям христианским».

Школа ўтрымлівалася на сродкі полацкага Богаяўленскага брацтва. У склад брацтва ўваходзілі полацкія купцы, мяшчане, дробныя шляхцічы, прадстаўнікі духавенства і інш.

Для арганізацыі работы школы брацтва выбірала 2-3 «братчыкаў», якія аказвалі дапамогу, ажыццяўлялі кантроль за дзейнасцю, інфармавалі аб справах у школе. Школа была бессаслоўная. Тут вучыліся дзеці рамеснікаў, сялян, гарадской беднаты, купцоў і нават дваран.

Вялікая ўвага ў школе ўдзялялася мовам. Як асобныя прадметы вывучаліся славянская, грэчаская, лацінская мовы, а з прыходам Сімяона Полацкага — і старабеларуская мова.

Вучні знаёміліся з прыродазнаўствам, вучылі філасофію, фізіку. Арыфметыка і геаметрыя выкладаліся разам.

Пры школе існаваў тэатр, якім кіраваў Сімяон Полацкі. Ён пісаў для яго п’есы, ажыццяўляў іх пастаноўкі на сцэне. У Полацку ён напісаў шэраг сваіх твораў, якія пазней былі апублікаваны ў Маскве[1].

Вядомыя выкладчыкіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Лухверчык, В. Настаўніцкая школа Полацкага Царкоўнага брацтва / В. Лухверчык // Полацкі веснік. — 1995. — 1 мая. — С. 3.
  • Малашэня, Л. Кожны чацвер у Брацкай школе / Л. Малашэня // Віцебскі рабочы. — 1989. — 29 крас. — С. 4.
  • Сяліцкі, С. Полацкая брацкая школа / С. Сяліцкі // Віцебскі рабочы. — 1993. — 29 мая. — С. 5.
  • Сяліцкі, С. Полацкая брацкая школа / С. Сяліцкі // Памяць: Полацк : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; склад. С. С. Чарняўская; навук. рэд.: Г. В. Штыхаў, С. В. Тарасаў; мастак Э. Э. Жакевіч. — Мінск : БелЭн, 2002. — С. 219—220.