Полацкая епархія

Полацкая епархія — гістарычная епархія на тэрыторыі Беларусі.

Гісторыя

правіць

Час заснавання невядомы. Частка даследчыкаў лічыць ім 992 год, але пад гэтым годам паведамляецца аб заснаваніі кафедраў толькі ў Ноўгарадзе, Чарнігаве, Растове, Уладзіміры-Валынскім і Белгарадзе. Іншыя даследчыкі лічаць годам заснавання епархіі 1105, бо пад гэтым годам на полацкую кафедру быў пастаўлены Міна, якога гэтыя даследчыкі лічаць першым полацкім епіскапам. Але ёсць сведчанні, што Міна быў не першым, бо яго пераемнік Ілія казаў аб некалькіх сваіх папярэдніках.

«Отверз же блаженный епископ уста своя, начат беседовати о спасении души. Блаженная же Еуфросиниа приимаше словеса его, яко семена в житницу душа своея, и плодящи ово 30, ово 60 или 100. Много же побеседовав с нею, и се прирече ей, глаголя: „Дщи! Хощу ти рещи слово, ты же с любовию приими е“. Она же рече: „Рада, отче преподобный, приму слово твое, яко дар многоценен“. И глагола ей епископ: „Веси ли, чадо, се церковь есть соборная, идеже сидиши, ту вси человеци собираются, и тобе не лепо зде пребывати. То се есть церковьца Святаго Спаса в Селци, идеже братья наша лежат, преже нас бывшии епископи. Негли Бог поспешит молитвами их и твоим трудом, и возградит место то велико“.»[1]

Магчыма Полацкая епархія была створаная раней за 992, адразу пасля прыняцця хрысціянства на Русі, ці адначасова з Тураўскай — у 1005 годзе. Прынамсі гэта мусіла адбыцца да пэўнага адасаблення Полацкай зямлі ад Русі, відаць яшчэ пры жыцці Уладзіміра Святаславіча (да 1015), бо епархія ахоплівала вялікія абшары, у т.л. Верхняе Паволжа (да 1270), верагодна і Смаленскую зямлю (да 1060—1070-ых).

Адноўленая ў 1989 як Полацкая і Глыбоцкая епархія.

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. Кніга жыцій і хаджэнняў. Уклад. Мельнікаў А. А. Мн., 1994. С. 25-41.