Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік — музейнае аб’яднанне з усімі функцыямі, уласцівымі музею і музею-запаведніку. Ён мае рэспубліканскае значэнне і абласную падпарадкаванасць. Экспазіцыі некаторых музеяў размешчаны ў помніках архітэктуры: Сафійскім саборы (XI—XVIII стст.), корпусе былога езуіцкага калегіума (XVIII стст.), Лютэранскай кірсе (1888 г.), Брацкай школе (к. XVIII стст.), жылых дамах па вуліцы Войкава, 1 і вуліцы Ніжне-Пакроўскай, 46 (XIX — пач. XX стст.), доміку Пятра I (1692 г.), воданапорнай вежы (1956 г.). Усяго ў складзе НПГКМЗ налічваецца адзінаццаць Полацкіх музеяў. Тэрыторыя самога запаведніка складае 64,7 га.
Нацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік | |
---|---|
Заснаваны | 1968 |
Месцазнаходжанне | |
Наведвальнікі |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Усе нерухомыя помнікі (архітэктурныя і археалагічныя) побач з рухомымі (музейны фонд складае каля 90 000 адзінак захоўвання) уключаны ў музейны збор Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка.
Сам запаведнік з яго ахоўнай зонай, зонай рэгулявання забудовы, існуючымі і будучымі музеямі з’яўляецца ядром, вакол якога ствараюцца ўмовы для ператварэння гістарычнага Полацка ў горад-музей.
Гісторыя
правіцьНацыянальны Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік пачаў фарміравацца ў верасні 1967 г. У 1968 г. з’явілася «Положение об историко-археологических заповедниках». 20 лістапада Полацкі гарадскі савет дэпутатаў прыняў Пастанову аб ахоўнай зоне вакол Сафійскага сабора. Полацкі гісторыка-археалагічны запаведнік стаў філіялам Краязнаўчага музея, які ў сваю чаргу быў філіялам Віцебскага абласнога краязнаўчага музея. Пачынаючы з 1967 г. сталі складвацца ўмовы для даследавання, рэстаўрацыі і музеефікацыі помнікаў архітэктуры і археалогіі.
У 1969 г. пачалася рэстаўрацыя Сафійскага сабора, дзе планавалася адкрыццё музея атэізму. Але музей атэізму перавялі ў Гродна, а запаведніку ў 1985 г. быў нададзены статус самастойнага музейнага аб’яднання, філіялам якога стаў Полацкі краязнаўчы музей.
У 1990 г. была прынята пастанова «О Полоцком историко-культурном заповеднике» і зацверджана Палажэнне «О Полоцком историко-культурном заповеднике республиканского значения». У палажэнні былі акрэслены помнікі і тэрыторыі, якія ўвайшлі ў склад запаведніка:
- Селішча і Гарадзішча (VI—VIII стст.);
- Запалоцце (1 тыс. да н.э.);
- Верхні замак з Сафійскім саборам (XI—XVIII стст.);
- Ніжні замак з Валам Івана Грознага (XVI ст.);
- Спаса-Праабражэнская царква з фрэскамі і падмуркі храма-пахавальні (XII ст.);
- комплекс былога Бельчыцкага (Барысаглебскага) манастыра (XII ст.);
- «Домік Пятра І» (XVII ст.);
- комплекс былога езуіцкага калегіума з падпорнай сцяной (XVIII ст.);
- «Цёплая» Еўфрасіннеўская царква (XIX ст.);
- Крыжаўздзвіжанскі сабор (XIX ст.);
- комплекс Богаяўленскага манастыра з саборам і брацкай школай (XVIII ст.);
- лютэранская кірха (1888 г.);
- Чырвоны мост (XIX ст.).
У складзе запаведніка, які ў 1997 г. пачаў называцца Гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, а з 2004 г. — Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеем-запаведнікам, — працуюць 11 музеяў:
- Полацкі дзіцячы музей
- Полацкі краязнаўчы музей
- Полацкая мастацкая галерэя
- Полацкі музей баявой славы
- Музей беларускага кнігадрукавання
- Музей гісторыі архітэктуры Сафійскага сабора
- Музей-кватэра Героя Савецкага Саюза Зінаіды Міхайлаўны Тусналобавай-Марчанка
- Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я
- Полацкі прыродна-экалагічны музей
- Стацыянарная выстаўка «Прагулка па Ніжне-Пакроўскай»
Рэпрэсіі
правіцьУ межах распачатага пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года тэрору супраць любой нелаяльнасці да рэжыму Лукашэнкі 29 сакавіка 2023 года ў Нацыянальным Полацкім гісторыка-культурным музеі-запаведніку адбылася маштабная аблава[1]. У выніку былі затрыманыя былая дырэктарка музея-запаведніка Тамара Джумантаева, Ігар Бортнік з Музея кнігадрукавання, загадчыца рэстаўрацыйных майстэрняў Аксана Шафран, Аксана Козел з музея ткацтва. 30 сакавіка былі затрыманыя таксама Вікторыя Бабко з аддзела фондаў, Надзея Язмер з Сафійскага сабора і Алена Ходзікава, якая працавала ў гэтым музеі раней[2]. За «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў» па артыкуле 19.11 КоАП Джумантаева і Ходзікава пакараныя 15 суткамі арышту, Бортнік — 10 суткамі[3].
Дырэктары
правіцьЗноскі
Літаратура
правіць- Полацкі гісторыка-культурны музей-запаведнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — С. 462. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).