Полацк-Шкловалакно
ААТ «Полацк-Шкловалакно» — беларускае прадпрыемства ў г. Полацку Віцебскай вобласці.
ААТ «Полацк-Шкловалакно» | |
---|---|
Тып | прадпрыемства |
Заснаванне | 1956 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Прамзона «Ксты» (Полацк) |
Галіна | Хімічная прамысловасць |
Сайт | polotsk-psv.by |
Гісторыя
правіцьБудаўніцтва пачата ў 1956 годзе. Першая чарга здадзена ў эксплуатацыю ў 1957 годзе, другая ў 1961—1963 гадах. У 1976 годзе ўведзены ў строй корпус па вытворчасці шкловалакністых краменязёмных матэрыялаў (трэцяя чарга).
3 1981 года — полацкае вытворчае аб’яднанне «Шкловалакно». У 1984 годзе здадзена ў эксплуатацыю вытворчасць па выпрацоўцы бесперапыннага шкловалакна аднастадыйным спосабам. У 1985 годзе аб’яднала першую і другую вытворчасці. 3 2000 года — сучасная назва. Запушчана новая шклоплавільная печ.
Мае культурна-спартыўны комплекс (уваходзіць Палац культуры і Дом фізкультуры), 2 бібліятэкі, паліклініку, санаторый-прафілакторый, 2 аздараўленчыя пункты, 3 дашкольныя ўстановы, музей. Выпускаецца шматтыражная газета «Трудовая смена».
Прадукцыя
правіцьАсноўная прадукцыя: электра, цеплаізаляцыйныя і будаўнічыя матэрыялы, шкловалакно, шклонітка, шклотканіна, шклосетка, шклопластыкавыя лыжныя палкі, тэлескапічныя вудзільні і тэхнічны пластык.
Сёння прадпрыемства вырабляе больш за дзвесце відаў прадукцыі і экспартуе яе больш чым у сорак краін свету. У 2004 годзе «Полацк-Шкловалакно» атрымала экалагічны сертыфікат адпаведнасці патрабаванням нацыянальнага стандарту ІСО-14001-2000. Гэты дакумент сведчыць аб экалагічнай добранадзейнасці вытворчасці[1].
Санкцыі
правіцьЗ сярэдзіны 2000-х гадоў ААТ «Полацк-Шкловалакно» перманентна (з перапынкамі[2][3]) знаходзіцца ў санкцыйным спісе спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4][5]. Апошняе ўключэнне было ў чэрвені 2021 года[6].
Зноскі
- ↑ Полацк-Шкловалакно, ААТ. Полацкі раён
- ↑ John R. Liebman, Roszel Cathcart Thomsen II, James E. Bartlett III (2012). United States Export Controls(англ.). Wolters Kluwer . p. 2-45. ISBN 978-1-4548-0123-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ США пом’якшили санкції проти білоруських компаній (укр.). Korrespondent.net . Праверана 21 ліпеня 2021.
- ↑ OFAC Sanctions List Search, Міністэрства фінансаў ЗША
- ↑ Steven J. Woehrel (2011). Belarus: Background and U. S. Policy Concerns(англ.). Congressional Research Service . p. 12.
- ↑ Dėl tarptautinių sankcijų taikymo devynioms Baltarusijos įmonėms (літ.). SEB bankas (2 чэрвеня 2021). Праверана 21 ліпеня 2021.
Літаратура
правіць- Бунаков, А. В новый год — новые планы! / А. Бунаков // Трудовая смена (Полоцк). — 2017. — 6 янв. — С. 1.
- Бунаков, А. Н. Из кризиса надо выходить победителями / А. Н. Бунаков // Витебские вести. — 2016. — 28 апр. — С. 5.
- Бурак, З. Майстры сваёй справы / З. Бурак // Звязда. — 2007. — 14 лют. — С. 1, 6.
- Вытворчае жыццё вірлівае і цікавае, толькі паспявай адпавядаць // Звязда. — 2010. — 23 снеж. — С. 6-7.
- На производственном совещании // Трудовая смена (Полоцк). — 2010. — 30 янв. — С. 1-4.
- Чтобы выполнить задачи 2014 года, всем нам надо потрудиться // Трудовая смена (Полоцк). — 2014. — 8 февр. — С. 1, 3.