Поле Хігса або хігсаўскае поле — поле, названае ў гонар англійскага фізіка Пітэра Хігса, якое забяспечвае спантаннае парушэнне сіметрыі электраслабых узаемадзеянняў дзякуючы парушэнню сіметрыі вакууму. Квант гэтага поля — хігсаўская часціца (хігсаўскі базон).

Хігсаўскае поле з'яўляецца неад'емнай часткай Стандартнай мадэлі (тэорыі Вайнберга — Салама), якая аб'яднала слабае і электрамагнітнае ўзаемадзеянні. З дапамогай гэтага поля тлумачыцца наяўнасць масы часціц-пераносчыкаў слабага ўзаемадзеяння (W- і Z-базоны) і адсутнасць масы ў часціцы-пераносчыка электрамагнітнага ўзаемадзеяння (фатон).

Базон Хігса правіць

Прадказаныя Стандартнай мадэллю W- і Z-базоны валодаюць параметрамі, якія супадаюць з атрыманымі эксперыментальна з вельмі высокай дакладнасцю. Але пра масу хігсаўскага базона гэтая мадэль нічога не кажа, і для адказу на пытанне аб масе хігсаўскай часціцы і звязаных з ёю параметрах хігсаўскага поля неабходныя эксперыментальныя даследаванні.

Са з'яўленнем паскаральнікаў новага пакалення, асабліва Вялікага адроннага калайдэра, які ў верасні 2008 года быў уведзены ў строй у ЦЕРНе (Швейцарыя), навукоўцы спадзяюцца выявіць хігсаўскі базон і вывучыць ўзаемадзеяння розных часціц з полем Хігса.

4 ліпеня 2012 года, на навуковым семінары ЦЕРНАа, які праходзіў у рамках навуковай канферэнцыі ICHEP 2012 у Мельбурне[1], былі выкладзены папярэднія вынікі эксперыментаў ATLAS і CMS па пошуку базона Хігса на LHC за першую палову 2012 года. Абодва дэтэктары назіралі новую часціцу з масай каля 125—126 ГэВ з узроўнем статыстычнай значнасці 5 сігма. Мяркуецца, што дадзеная часціца — базон, пры гэтым яна — самы цяжкі з калі-небудзь выяўленых базонаў[2][3]. На семінар былі запрошаны фізікі Франсуа Энглер, Карл Хаген  (англ.), Пітэр Хігс і Джэральд Гуральнік  (англ.), якія з'яўляюцца аднымі з «аўтараў» механізму Хігса [4].

14 сакавіка 2013 года фізікі ЦЕРНа пацвердзілі, што знойдзеная паўгода назад часціца сапраўды з'яўляецца базонам Хігса.

Гл. таксама правіць

Зноскі

Спасылкі правіць