Польскае таварыства «Асвета» ў Нясвіжы

Польскае таварыства «Асвета» ў Нясвіжы, Таварыства «Асвета», альбо «Асвета» (польск. Polskie Towarzystwo «Oświata» w Neświeżu) — польская грамадская арганізацыя, заснаваная ў 1906 годзе, якая дзейнічала ў Нясвіжы і на тэрыторыях паветаў: Навагрудскага, Слуцкага, і часткова Мінскага Мінскай губерні Расійскай імперыі. Задачай «Асветы» было адукаваць жыхароў гэтых зямель (асабліва дзяцей) у духу польскасці, а таксама ўзмацняць і распаўсюджваць на гэтых тэрыторыях польскую культуру, мову і нацыянальную свядомасць. Арганізацыя спаткалася з негатыўным стаўленнем з боку расійскай улады, таму што ўзмацненне польскасці на ўсходніх землях былой Рэчы Паспалітай супярэчыла палітыцы русіфікацыі і асіміляцыі, якую вяла Расія. Пад канец 1909 альбо на пачатку 1910 года здэлегалізавана, прайшла ў канспірацыйную дзейнасць.

Польскае таварыства «Асвета» ў Нясвіжы
Polskie Towarzystwo „Oświata” w Neświeżu
Краіна
Сядзіба
Тып арганізацыі асветніцкая
Афіцыйныя мовы польская
Кіраўнікі
Старшыня Юзаф Рэйтан
Віцэ-старшыня Альгерд Свіда
Сакратар Баляслаў Грабоўскі
Скарбнік Камімеж Рамановіч
Заснаванне
Рэгістрацыя 21 снежня 1906
Ліквідацыя
Дэлегалізацыя 1909 альбо 1910
пасля дэлегалізацыі дзейнічала ў канспірацыі

Грамадска-палітычныя абставіны правіць

12 снежня 1904 года, калі ў Расійскай імперыі насталі так званыя «свабодніцкія часы», быў выдадзены царскі ўказ, які часткова адмяняў абмежавання навучання польскай мовы. Дазваляў выкладаць яе ў элементарных і сярэдніх школах як неабавязковы прадмет, які вёўся за дадатковую высокую плату пасля ўрокаў. Стаўка залежала ад таго, колькі бацькоў выказала жаданне пасылаць дзяцей на заняткі[1]. Такія ўмовы не спаўнялі асветніцкія патрэбаванні супольнасці мінскіх палякаў, якія спадзяваліся навучання дзяцей роднай мове і выхавання іх у польскім патрыятычным духу. Пачалі тады стварацца польскія сакрэтныя школкі, якія навучалі польскай мовы, гісторыі і культуры, а таксама ўзмацнялі польскую нацыянальную свядомасць. Паводле рапартаў царскай паліцыі ў Мінскай губерні было шырока разпаўсюджана[2].

Дзейнасць правіць

4 сакавіка 1906 года быў выдадзены ўказ, які спрошчваў стваранне грамадскіх арганізацый. У сувязі з гэтым, польскія асветніцкія дзеячы ў Нясвіжы стварылі Польскае таварыства Асвета у Нясвіжы, якое была афіцыйна зарэгістраванае расійскімі ўладамі 21 снежня 1906 года. Яго мэтай было дапамагаць сакрэтным польскім школкам на тэрыторыях паветаў: Навагрудскага, Слуцкага, і часткова Мінскага Мінскай губерні Расійскай імперыі. У склад першага кіраўніцтва арганізацыі ўвайшлі: старшыня — землянін Юзаф Рэйтан; віцэ-старшыня — галоўны адміністратар Радзівілаў Альгерд Свіда; сакратар — Баляслаў Грабоўскі, скарбнік — Камімеж Рамановіч. Члены арганізацыі падкрэслівалі канечнасць ачыняць аддзелы ў вёсках і засцянках, не толькі ў дварах[3].

У Таварыстве адбылася дыскусыя, на якой мове вучыць беларускіх дзецей. Канчаткова было прынятае рашэнне, што Таварыства будзе займацца развіццём толькі асветы польскага характару, але адначасова не будзе прымушаць карыстацца ёй тых, хто хацелі б вучыцца на беларускай мове[3].

Стаўленне з боку насельніцтва правіць

Стаўленне карэннага насельніцтва Мінскай губерні да асветніцкай дзейнасці Таварыства «Асвета» звычайна было пазытыўным. Бацькі ахвотна выпраўлялі сваіх дзяцей на вучобу ў нелегальных польскіх школах, нягледзячы на тое, што ў выпадку раскрыцця гэтай дзейнасці расійскай паліцыяй, ім пагражала пакаранне. Часам аднак здараліся выпадкі даносаў уладам на народных настаўніцаў. Часам іх рабілі нават ксяндзы і абшарнікі, якія традыцыйна асацыяваліся на гэтых землях з польскасцю. Імаверна, імі кіраваў страх перад рэпрэсіямі альбо асветніцтвам ніжэйшых грамадскіх пластоў, што абшарнікі маглі разглядаць як шкоднае іх інтарэсам. Аднак, гэта былі адзінкавыя выпадкі. Здаралася таксама, што сяляне тлумачылі адпраўку сваіх дзяцей у польскія школы таму, што «так хацеў пан»[3].

Супраць развіцця польскай адукацыі пратэставалі некаторыя расійскія арганізацыі, у тым ліку чарнасоценцы. 2831 жніўня 1908 года ў Мінску адбыўся сход «праваслаўнага брацтва», які прапанаваў зрабіць больш жорсткімі законы ў справе пакарання за сакрэтнае навучанне. Нэгатыўнае каментары з’яўляліся таксама ў расійскай прэсе[4].

Стаўленне з боку расійскай ўлады правіць

Міма таго, што Таварыства было легалізаванае расійскімі ўладамі, гэта не значыла, што яго праца на карысць узмацнення польскасці была талераванай. Улада меркавала, што такая дзейнасць з’яўлаецца «перашкодай у асымілацыі польскай стыхіі рускай» і рознымі спосабамі стварала цяжкасці ў дзейнасці «Асветы» і іншых падобных арганізацый ў заходняй частцы Расійскай імперыі. Праводзіліся несупынныя і падрабязныя праверкі, падчас якіх шукалася парушэнне статуту, што дало б падставу для закрыцця Таварыства. Увесну 1909 году менскі губернатар аднак палічыў, што закрыць «Асвету» будзе цяжка, таму што яна не парушае закон, а яе сябры не ствараюць звычайна школаў і афіцыйна іх не фінансуюць[4].

У 1909 годзе пачалася масавая ліквідацыя польскіх асветніцкіх арганізацый расійскімі ўладамі. Зліквідавалі «Асвету» ў Вільні, Кіеве, а 5 снежня рашэнне аб самаразпуске пад ціскам уладаў прыняла Польскае таварыства «Асвета» ў Мінску. Хутка той сам лёс сустрэў Таварыства ў Нясвіжы. У рэчаіснасці аднак яно перайшло ў канспірацыйную дзейнасць. У той сам час значна пасілілася барацьба супраць польскага нялегальнага навучання. Гэтыя дзеянні аказаліся эфектыўнымі і давелі да абмежавання польскай асветы[4].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Między…. — С. 31—32.
  2. Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Między…. — С. 33.
  3. а б в Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Między…. — С. 37—38.
  4. а б в Życie społeczno-kulturalne. Oświata // Między…. — С. 39—40.

Літаратура правіць

  • Дар’юш Тарасюк. Między nadzieją a niepokojem. Działalność społeczno-kulturalna i polityczna Polaków na wschodniej Białorusi w latach 1905—1918. — Люблін: Выдавецтва Ўніверсітэту Марыі Складоўскай-Кюры, 2007. — 211 с. — ISBN 978-83-227-2629-7.