Адкрыць галоўнае меню

Польска-тэўтонская вайна 1519—1521 гадоў (польск.: Wojna pruska — Пруская вайна; ням.: Reiterkrieg — Вайна вершнікаў) — ваенны канфлікт паміж Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам, які доўжыўся з 1519 па 1521 год. Ваенныя дзеянні завяршыліся падпісаннем чатырохгадовага перамір'я, пасля заканчэння дзеянні якога ў 1525 годзе быў падпісаны Кракаўскі мір, паводле якога большая частка дзяржавы Тэўтонскага ордэна была секулярызавана і абвешчана васальным да Польшчы герцагствам Прусія. Вялікі магістр Альбрэхт Брандэнбург-Ансбах станавіўся першым герцагам прускім.

Польска-тэўтонская вайна (1519—1521)
Асноўны канфлікт: Польска-Тэўтонскія войны
Teutonic Order 1466.png
Дзяржава Тэўтонскага ордэна пасля
Другога Таруньскага міру (1466)
Дата 15191521
Месца Прусія, Польшча
Вынік Кракаўскі мір
Праціўнікі
Alex K Kingdom of Poland3.svg Каралеўства Польскае Den tyske ordens skjold.svg Тэўтонскі ордэн
Камандуючыя
Жыгімонт I Стары
Мікалай Фірлей
Ян Зарэмба
Альбрэхт Брандэнбург-Ансбах
Сілы бакоў
каля 50 000 каля 50 000
 
Польска-тэўтонскія войны
1308 · 1326—1332 · 1409—1411 · 1414 · 1422
1431—1435 ·
1454—1466 · 1478—1479 · 1519—1521

ПерадгісторыяПравіць

 
Дэнарый з партрэтам Жыгімонта I
 
Прусія і паўночная Польшча пасля Другога Таруньскага міру

У канцы 90-х гадоў XV стагоддзя ў Тэўтонскім ордэне, які з Другога Таруньскага міру 1466 года з'яўляўся васалам Каралеўства Польскага, узнікла ідэя выбіраць вялікіх магістраў толькі з ліку імперскіх князёў (ням.: рэйхсфюрст), якія былі падпарадкаваны германскага імператара і маглі пазбегнуць ад правядзення цырымоніі амажу свайму сюзерэну — польскаму каралю. Тэўтонскі ордэн быў таксама падпарадкаваны Свяшчэннай Рымскай імперыі і Папе Рымскаму, што давала Максіміліяну I, які змагаўся з Ягелонамі за ўплыў у Цэнтральнай Еўропе, магчымасць выкарыстоўваць дзяржаву крыжакоў у сваіх мэтах. У 1501 годзе ён афіцыйна забараніў вялікаму магістру Фрыдрыху Саксонскаму правесці амаж і плаціць даніну каралю Яну Ольбрахту, да гэтага Фрыдрыху ўдавалася пазбягаць цырымоніі самастойна.

У 1505 годзе Папа Юлій II выдаў брэвэ з патрабаваннем крыжакам выплаціць даніну Аляксандру Ягелончыку, аднак ужо ў 1510 годзе адклікаў рашэнне, прызначыўшы арбітражны суд у Познані. У 1511 годзе вялікім магістрам быў выбраны пляменнік караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта I Альбрэхт Брандэнбург-Ансбах, што павінна было спрыяць вырашэнню польска-тэўтонскіх супярэчнасцей. На перамовах у Торуні прымас Польшчы Ян Ласкі беспаспяхова спрабаваў дамовіцца з памезанскім біскупам Гіёбам Дабянецкім аб умовах правядзення амажу. Разумеючы непазбежнасць вайны з Польшчай, Альбрэхт пачынаў шукаць саюзнікаў і ініцыяваў перамовы з імператарам Максіміліянам I.

У 1512 годзе вялікі князь маскоўскі Васіль III уварваўся ў звязанае асабістай уніяй з Польшчай Вялікае Княства Літоўскае, што паслужыла пачаткам Маскоўска-літоўскай вайне 1512—1522 гадоў. Вялікі магістр, які як васал Польшчы быў абавязаны аказаць ёй ваенную падтрымку, адмовіўся дапамагчы. Парушэнне Альбрэхтам умоў Другога Таруньскага міру давала Польшчы casus belli з Ордэнам.

У 1514 годзе Васіль III і Максіміліян I заключаюць саюз, накіраваны супраць Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага. Аднак на Венскім кангрэсе 1515 года Жыгімонт і Максіміліян заключылі дагаворы, паводле якіх імператар у абмен на пэўныя саступкі з боку Польшчы прызнаваў умовы Другога Таруньскага міру і разрываў саюз з Масквой. Пытанне аб амажы Альбрэхта было адкладзена на пяць гадоў.

10 сакавіка 1517 года ў Маскве быў заключаны руска-тэўтонскі саюзны дагавор. Васіль III абавязаўся перадаць Альбрэхту грашовыя сродкі, каб той наняў 10 000 пехацінцаў і 2 000 вершнікаў, пасля чаго яны павінны былі разам напасці на Польшчу і Вялікае Княства Літоўскае. Вялікі князь маскоўскі браў Тэўтонскі ордэн пад сваю абарону, пра што паведаміў каралю Францыі Францыску I.

Абвяшчэнне вайныПравіць

Усведамляючы, што сіла на яго боку, Альбрэхт запатрабаваў ад караля польскага вяртання Каралеўскай Прусіі і Варміі, а таксама выплату кампенсацыі за «пяцідзесяцігадовую польскую акупацыю» гэтых земляў у памеры 30 000 гульдэнаў у год. У адказ 20 жніўня 1518 года біскуп плоцкі Эразм Цёлак выступіў на рэйхстагу ў Аўгсбургу з антытэўтонскай філіпікай.

У 1519 годзе прускі ландтаг, а затым 11 снежня і польскі вальны сейм прынялі рашэнне аб пачатку вайны з Ордэнам і ўвядзенні новых падаткаў для найму салдат. Вялікае Княства Літоўскае адмовілася аказаць Польшчы ваенную дапамогу, бо само вяло вайну з Масквой.

ВайнаПравіць

 
А. Рагульскі. Партрэт Альбрэхта на аснове выявы з хронікі К. Харткнача, 1684

Польскія войскі колькасцю каля 4 000 салдат пад камандаваннем вялікага гетмана кароннага Мікалая Фірлея былі сканцэнтраваны ў лагеры каля Кола. З мэтай умацавання абараназдольнасці былі пасланы дадатковыя войскі ў Гданьск і Торунь. Чэшскімі наймітамі кіраваў Ян Жэрацінскі. Палякі выступілі праз Памезанію на Кёнігсберг, аблажылі Марыенвердэр і Прусішэ Голанд, аднак без аблогавай артылерыі, якая павінна была падысці пазней, узяць замкі было немагчыма; польскі каперскі флот пачаў блакаду ордэнскіх портаў: Кёнігсберга і Пілау. Тым часам (1 студзеня) крыжакамі быў узяты вармінскі Браўнберг.

 
Замак Марыенвердэр, 2006

18 сакавіка, пасля падводу артылерыі з Кракава, быў узяты Марыенвердэр, 29 красавіка — Прусішэ Голанд, аднак войскам пад камандаваннем Януша Свярчоўскага не ўдалося вярнуць Браўнберг. у той жа час з поўдня Дзяржава Тэўтонскага ордэна падверглася нападу мазавецкіх войскаў, гданьскія палкі распачалі напад на Балгу і Мемель.

За Ордэн заступіліся легаты Папы Льва X, якія абвінавацілі Польшчу ў праліцці хрысціянскай крыві і барацьбе з хрысціянскім ваярствам ва ўмовах пагрозы ўварвання татараў. Усё гэта было на руку Альбрэхту, які чакаў прыбыцці ландскнехтаў з Імперыі.

У ліпені 1520 года крыжакі перайшлі ў наступ. Баявыя дзеянні вяліся ў Варміі, Мазовіі, была спустошана Ломжынская зямля. У жніўні ордэнскія войскі пачалі аблогу Лідзбарка, аднак узяць горад не змаглі. У жніўні з Германіі прыйшло падмацаванне ў колькасці 19 000 вершнікаў і 8 000 пяхоты пад камандаваннем Вольфа фон Шонберга, якое нанесла ўдар па Вялікай Польшчы. 12 кастрычніка яны пачалі артылерыйскі абстрэл Мендзырэча, які неўзабаве здаўся.

Жыгімонт Стары склікаў паспалітае рушэнне ў Вангроўцы і ўзмацніў гарнізон Познані. Каб прадухіліць магчымую блакаду польскіх войскаў, размешчаных ва Усходняй Прусіі, 2 лістапада кароль выступіў да Быдгашча. Цяпер асноўны ўдар крыжакоў быў накіраваны на Гданьск, да якога таксама падцягваліся войскі з усходу. Каб не дапусціць злучэнні дзвюх ордэнскіх армій, староста Мальбарка Станіслаў Касцялецкі заняў усе пераправы цераз Віслу. Крыжакі ўзялі Валч, Хайніцы, Староград, Тчэў і 8 лістапада пачалі артылерыйскі абстрэл Гданьска з Біскупскай Горкі. 9 лістапада да горада падышлі польскае падмацаванне пад камандаваннем калішскага ваяводы Яна Зарэмбы. У Альбрэхта не было сродкаў, каб заплаціць наймітам, якія адмовіліся ваяваць, пакуль ім не выплацяць грошы, і адышлі да Алівы.

 
Ян Матэйка, Польскія войны 1507—1548

28 лістапада дванаццацітысячнае коннае паспалітае бурэнне пад камандаваннем Фірлея адбілі Хайніцы, у гэты ж час чэхамі і гданьчанамі былі адбіты Тчэў і Староград. Зарэмба з Гданьска атакаваў нямецкіх наймітаў. Ландскнехты адступілі ў кірунку да Пуцка, падвяргаючыся пастаянным нападам з боку кашубаў.

Тым часам у Польшчы пачаліся праблемы. Кароль быў вымушаны распусціць вельмі стомленае паспалітае рушэнне, а на тое, каб наняць новае войска не было грошай. Скарыстаўшыся гэтым, крыжакі ў студзені 1521 гады ўзялі Новэ Мяста Любаўске і выступіся ў раён Плоцка. 15 студзеня войска Тэўтонскага ордэна падышлі да Ольштына, а 26 студзеня пачаўся штурм крэпасці, які скончыўся няўдачай. Абаронай крэпасці кіраваў Мікалай Капернік[1][2][3][4], які загадя падрыхтаваўся да баявых дзеянняў і па асабістай ініцыятыве выпісаў 20 малых гармат з Эльблёнга[5].

Перамір'е, мір і вынікіПравіць

Новы імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл V заклікаў бакі да неадкладнага спынення баявых дзеянняў. Польскі пасол у Імперыі Геранім Ласкі паспрабаваў навязаць Карлу сваю пазіцыю, аднак ва ўмовах уварвання асманаў у Венгрыю 5 красавіка 1521 года ў Торуні паміж Каралеўствам Польскім і Тэўтонскім ордэнам было падпісана пагадненне аб спыненні агню на чатыры гады. Бакі таксама згаджаліся перадаць канфлікт на трацейскі суд Карла V і венгерскага караля Людовіка Ягелона.

Імператарскае пасродніцтва не дало вынікаў, а ў 1525 годзе скончыўся тэрмін спынення агню, у той час як Альбрэхт больш не мог разлічваць на падтрымку з боку Імперыі. Вырашальнай стала сустрэча Альбрэхта з Марцінам Лютэрам у Ватэнбергу, на якой Лютэр параіў вялікаму магістру ажаніцца, секулярызаваць Ордэн і стаць яго свецкім кіраўніком. Альбрэхт прыняў гэту ідэю, як і ідэю пратэстанцтва.

8 красавіка 1525 года бакі падпісалі мірны дагавор у Кракаве. Большасць уладанняў Тэўтонскага ордэна ў Прусіі аб'вяшчалася свецкім герцагствам Прусія, васальным Польшчы. Вялікі магістр Альбрэхт станавіўся спадчынным кіраўніком герцагства. 10 красавіка на Старым рынку ў Кракаве была праведзена цырымонія амажу герцага Альбрэхта I каралю Жыгімонту I Старому. Тэўтонскі ордэн, які выбраў новага магістра, працягнуў сваё існаванне, аднак якой-небудзь істотнай ролі ўжо не адыгрываў.

ЗноскіПравіць

  1. Jak Kopernik obronił Olsztyn przed Krzyżakami // Gazeta Olsztyn. — 2008-07-30.
  2. Lerski J.J., Wróbel P., Kozicki R.J. Historical dictionary of Poland, 966-1945. — Greenwood Publishing Group, 1996. — P. 403.
  3. Repcheck, J. Copernicus' Secret: How the Scientific Revolution Began. — Simon and Schuster, 2008. — P. 66.
  4. Николай Коперник - биография. Архівавана з першакрыніцы 3 мая 2012. Праверана 18 ліпеня 2010.
  5. Owen Gingerich, James H. MacLachlan. Nicolaus Copernicus: making the Earth a planet. — Oxford University Press, 2005. — P. 90. — 128 p.

ЛітаратураПравіць

  • Biskup M. Wojna pruska, czyli walka zbrojna Polski z Zakonem Krzyżackim z lat 1519—1521. — Olsztyn, 1991.
  • Biskup M. Wojny Polski z zakonem krzyżackim (1308—1521). — Gdańsk, 1993.
  • Tyszkiewicz J. Ostatnia wojna z Zakonem Krzyżackim 1519—1521. — Warszawa, 1991.

СпасылкіПравіць