Поль-Жорж Нтэп

камерунскі футбаліст

Поль-Жорж Нтэп дэ Мадзіба́ (фр.: Paul-Georges Ntep; нар. 29 ліпеня 1992, Дуала, Камерун) — камерунскі і французскі футбаліст, вінгер в’етнамскага клуба «Хашымін».

Футбол
Поль-Жорж Нтэп
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Поль-Жорж Нтэп дэ Мадзіба
Нарадзіўся 29 ліпеня 1992(1992-07-29)[1][2][…] (31 год)
Грамадзянства  Камерун
 Францыя
Рост 180 см
Вага 75 кг
Пазіцыя вінгер
Інфармацыя пра клуб
Клуб В’етнам Хашымін
Маладзёжныя клубы
2001—2003 Францыя Рыс-Аранжыс
2003—2005 Францыя Дравей
2005—2007 Францыя Віры-Шаціён
2007—2008 Францыя Лінас Мантлеры
2008—2009 Францыя Брэціньі
2009—2010 Францыя Асер
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2014 Францыя Асер 51 (15)
2010—2013   Францыя Асер B 37 (7)
2014—2017 Францыя Рэн 74 (18)
2017—2020 Германія Вольфсбург 15 (0)
2018   Францыя Сент-Эцьен 13 (1)
2019   Германія Вольфсбург II 3 (0)
2019—2020   Турцыя Кайсерыспор 5 (0)
2020—2021 Францыя Генгам 14 (0)
2021—2022 Партугалія Баавішта 16 (1)
2023— В’етнам Хашымін
Нацыянальная зборная[* 2]
2010 Францыя Францыя (да 18) 1 (0)
2011 Францыя Францыя (да 19) 2 (0)
2013 Францыя Францыя (да 20) 5 (2)
2013—2014 Францыя Францыя (да 21) 15 (9)
2015 Францыя Францыя 2 (0)
2018—2019 Камерун Камерун 4 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 27 верасня 2023
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Рыс-Аранжыс» правіць

Нтэп нарадзіўся ў Дуале, самым вялікім горадзе Камеруна. Ён пераехаў у Францыю ва ўзросце васьмі гадоў, каб жыць са сваёй цёткай, якая пражывала ў камуне Грыні, на поўдні Парыжа. Ён пачаў сваю кар’еру ў клубе «Рыс Аранжыс» і правёў там два гады. У часы яго кар’еры ў «Рыс-Аранжыс» ён быў некалькі разоў на праглядах у розных клубах, сярод якіх быў і «Асер», аднак, з ім не заключылі кантракт.

«Віры-Шаціён» правіць

У 2005 годзе Нтэп далучыўся да каманды «Віры-Шаціён» і, пасля года гульні з іншым аматарскім клубам «Лінас Мантлеры», падпісаў кантракт з французскім клубам «Брэціньі» — клубам, у якім пачыналі сваю прафесійную кар’еру Патрыс Эўра і Джымі Брыян.

«Асер» правіць

Гульнёй у клубе «Брэціньі» Нтэп уразіў трэнераў клуба і чыноўнікаў, і ў 2009 годзе яму прапанавалі падпісаць кантракт з клубам «Асер», з якім «Брэціньі» супрацоўнічаў. Пасля паспяховага прагляду, кантракт быў заключаны.

Нтэп пачаў сезон 2009/10 у «Асеры». У сярэдзіне сезона ён далучыўся да другой каманды клуба ў аматарскім чэмпіянаце. Нтэп з’явіўся ў 14 матчах каманды і забіў два галы. У сезоне 2010/11 ён пачаў трэніроўкі з асноўнай камандай. Нтэп таксама быў заяўлены за «Асер» у Лізе чэмпіёнаў УЕФА. 16 кастрычніка 2010 года ён з’явіўся на лаўцы запасных у чэмпіянаце Францыі, але так і не з’явіўся на полі, той матч «Асер» прайграў 1:0 камандзе «Бардо». Праз тыдзень Нтэп дэбютаваў у матчы Кубка лігі супраць «Бастыі» — з’явіўся на поле на 31-й хвіліне, замяніўшы Дэніса Альеча. «Асер» выйграў матч з лікам 4:0. 21-гадовы Нтэп выклікаў цікавасць галоўных каманд у Еўропе, у тым ліку «Арсенала», «Ромы», «Тотэнхэма», «Манчэстэр Юнайтэд», «Манчэстэр Сіці» і «Андэрлехта».

«Рэн» правіць

30 студзеня 2014 года перайшоў у «Рэн» за 5 мільёнаў еўра. Першы гол за «Рэн» забіў 23 лютага 2014 года ў матчы супраць «Нанта». У сезоне 2014/15 стаў найлепшым бамбардзірам клуба, забіў за 35 матчаў 9 галоў.

«Вольфсбург» правіць

9 студзеня 2017 года было абвешчана аб пераходзе Нтэпа ў нямецкі «Вольфсбург», з якім вінгер падпісаў кантракт да лета 2021 года[3]. У студзені 2018 года на правах арэнды далучыўся да «Сент-Эцьена». Па заканчэнні сезона 2017/18 вярнуўся ў «Вольфсбург». У жніўні 2019 года на правах арэнды далычыўся да «Кайсерыспора». У лютым 2020 года пакінуў «Вольфсбург».

Апошнія гады правіць

У маі 2020 года ў якасці свабоднага агента падпісаў кантракт з «Генгамам», гуляў там да канца сезона 2020/21. У верасні 2021 года папоўніў склад партугальскай «Баавішты», дзе адгуляў сезон 2021/22, пасля год заставаўся без клуба. У верасні 2023 года стаў іграком в’етнамскага «Хашыміна».

Міжнародная кар’ера правіць

Хоць Нтэп нарадзіўся ў Камеруне, ён мае грамадзянства Францыі, што дазволіла гуляць за юнацкую зборную Францыі. Праз тры гады ён увайшоў у склад зборнай моладзевай зборнай Францыі, каб прыняць удзел у турніры ў Тулоне. 24 мая 2015 года галоўны трэнер нацыянальнай зборнай Францыі Дзідзье Дэшам выклікаў Нтэпа на таварыскія гульні супраць зборных Бельгіі і Албаніі.

7 чэрвеня 2015 года выйшаў на поле на 80-й хвіліне, замяніўшы Аліўе Жыру. Роўна праз 9 хвілін прысутнасці на поле, аддаў галявы пас на Набіля Фекіра, але гэта не дазволіла перамагчы зборную Бельгіі, матч завяршыўся з лікам 3:4.

У жніўні 2018 года Нтэп пагадзіўся выступаць за нацыянальную зборную Камеруна.

Статыстыка правіць

Клубная статыстыка правіць

Станам на 25 студзеня 2018 года.

Выступленне Ліга Кубкі[4] Еўракубкі Астатнія[5] Разам
Клуб Ліга Сезон Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы Гульні Галы
  Асер Ліга 1 2010/11 0 0 1 0 0 0 0 0 1 0
2011/12 0 0 0 0 0 0 0 0
Ліга 2 2012/13 34 8 5 1 0 0 39 9
2013/14 17 7 6 5 0 0 23 12
Усяго 51 15 12 6 0 0 0 0 63 21
  Рэн Ліга 1 2013/14 10 5 3 0 0 0 13 5
2014/15 35 9 3 0 0 0 38 9
2015/16 14 2 1 0 0 0 15 2
2016/17 15 2 0 0 0 0 15 2
Усяго 74 18 7 0 0 0 0 0 81 18
  Вольфсбург Бундэсліга 2016/17 10 0 2 0 1 0 13 0
2017/18 5 0 2 0 7 0
Усяго 15 0 4 0 0 0 1 0 20 0
Усяго за кар'еру 140 33 24 6 0 0 1 0 165 39

Міжнародная статыстыка правіць

Станам на 14 чэрвеня 2015 года.

Зборная Сезон Таварыскія Турніры Усяго
Гульні Галы Пасы Гульні Галы Пасы Гульні Галы Пасы
  Францыя 2015 2 0 1 0 0 0 2 0 1
Усяго за кар’еру 2 0 1 0 0 0 2 0 1

Матчы і галы за зборную правіць

Станам на 14 чэрвеня 2015 года.

Разам: 2 матчы / 0 галоў; 0 перамог, 0 нічыіх, 2 паражэння.

Крыніцы правіць

  1. Paul-Georges Ntep // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Paul-Georges Ntep // FBref.com
  3. «Вольфсбург» приобрел 24-летнего хавбека «Ренна» Нтепа. by.tribuna.com.
  4. У графу «Кубкі» ўваходзяць гульні і галы ў нацыянальных кубках, кубках лігі і суперкубках.
  5. Астатнія афіцыйныя матчы