Пол Мак-Картні
Пол Макартні (англ.: James Paul McCartney; нар. 18 чэрвеня 1942, Ліверпуль, Англія) — англійскі рок-музыкант, кампазітар, спявак.
З 1959 да 1970 працаваў у складзе «The Beatles» (англ.: The Beatles), дзе граў на бас-гітары і спяваў. Пасля распаду групы пачаў паспяховую сольную кар’еру, якую працягвае да нашага часу. З сольных альбомаў Макартні можна выдзяліць Band on the Run («Ансамбль у руху», 1973) і Off the Ground («Па-над зямлёй», 1993). Асноўная рыса твораў Макартні — іх выключны меладызм. Такія песні як Yesterday («Учора», 1965), Let It Be («Няхай будзе так», 1970) і Mull of Kintyre («Востраў Кінтайр», 1977) па праву лічацца вяршынямі музычнай лірыкі XX ст. У адзнаку заслуг Макартні ўзнагароджаны ордэнам Брытанскай Імперыі ў 1965 і атрымаў тытул рыцара ў 1997.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575708 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
- ↑ Paul McCartney
- ↑ Paul McCartney // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 4,0 4,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ 5,0 5,1 https://data.bnf.fr/fr/13901884/the_beatles/
- ↑ 6,0 6,1 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118575708 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
ЛітаратураПравіць
- Ross Benson Paul McCartney: Behind the Myth, London, 1992.