Помнік Адаму Міцкевічу (Мінск)

Мінск

Помнік Адаму Міцкевічубронзавы помнік польскаму паэту беларускага паходжання Адаму Міцкевічу ў Мінску. Помнік быў адкрыты ў 2003 г. (скульптары А. Заспіцкі, А. Фінскі, арх. Г. Фёдараў) у скверы Адама Міцкевіча на Гарадскім Вале непадалёку ад перакрыжавання вуліц Няміга і Раманаўская Слабада.

Помнік
Помнік Адаму Міцкевічу
Помнік Адаму Міцкевічу
Помнік Адаму Міцкевічу
53°54′02″ пн. ш. 27°32′59″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Горад Мінск
Скульптар А. Заспіцкі, А. Фінскі
Архітэктар Г. Фёдараў
Дата заснавання 2003
Дата пабудовы 2003 год
Матэрыял бронза

ГісторыяПравіць

З ініцыятывай усталяваць помнік у Мінску выступіла польская дыяспара. Як варыянт быў прапанаваны бюст паэта, выкананы яшчэ ў XIX стагоддзі. Аднак з-за таго, што работа была выканана ў выглядзе прысценнай скульптуры, гэта значыць з абрэзанай спіной, і насіла камерны характар, усталяваць яе на вуліцы было немагчыма[1]. У адкрыцці помніка прымалі ўдзел дыпламаты і палітыкі Беларусі і Польшчы, у тым ліку тагачасны старшыня Савета Рэспублікі Генадзь Навіцкі і маршалак Сената Польшчы Лонгін Пастусяк, а таксама паслы абедзвюх краін.

Гл. таксамаПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памятник / Л. Г. Лапцевич // Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2007. — Т. 5. — С. 688—690.

Шаблон:Помнікі Мінска